Размовы з удзельнікам:Summer92

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Транслітарацыя[правіць зыходнік]

Вітаю. Чаму Вы выдаляеце транслітарацыю ў Брэсце, што з ёй не так? Максім Л. (размовы) 19:34, 14 верасня 2023 (+03)[адказаць]

@Вітаю. Наколькі я памятаю, выкарыстанне лацінкі - гэта асаблівасць толькі тарашковікі. Так як лацінка не з'яўляецца афіцыйнай - я не бачу неабходнасці ў яе выкарыстанні. SummerKrut (размовы) 06:14, 15 верасня 2023 (+03)[адказаць]
@SummerKrut, гэта міжнародная раманізацыя/транслітарацыя, паводле інструкцыі з парад ААН як пісаць назву горада ў іншамоўных дакументах і тэкстах. Таму раманізацыя/транслітарацыя даецца ва ўсіх артыкулах пра беларускія паселішчы, як важная даведачная інфармацыя. Наконт уласна лацінкі, яна не частка якога-небудзь правапісу, а графічная традыцыя, як і арабіца напрыклад, яе немагчыма зацвердзіць або скасаваць "афіцыйна". Яна (лацінка) проста была, ёсць і будзе незалежна ад чаго-небудзь/каго-небудзь, але ў гэтай Вікіпедыі лацінку не ўжываем, зараз працуем толькі ў кірылічнай графіцы. -- Максім Л. (размовы) 11:11, 15 верасня 2023 (+03)[адказаць]