Размовы пра катэгорыю:Выстаўкі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У слоўніку толькі Выстаўка і

Калі, напрыклад, для А.Баханькова (1992), П.Шубы (1997:66), Г.Арцямёнка (2001:147) і Л.Кацапава (2002) слова выстава з’яўляецца запазычаннем з польскай мовы, то Л.Шакуном (1997:122), П.Сцяцко (1994:31-33) і А.Бардовічам і інш. (2000:80) яно разглядаецца на ўласнай, беларускай глебе (як утварэнне ад дзеяслова выставіць або ад назоўніка выстаўка). Адпаведна, быўшы кваліфікаваным як паланізм, слова выстава лічыцца недапушчальным для ўжывання ў беларускай мове (А.Баханькоў, П.Шуба, Л.Кацапаў). Калі ж выстава трактуецца як уласнае ўтварэнне, то яно не выклікае пярэчанняў і лічыцца прымальным (П.Сцяцко).
адсюль
Каб адштурхнуцца ад рускай мовы, прадстаўнікі некаторай нашай творчай інтэлігенцыі лічаць за лепшае замест назоўніка выстаўка ўжываць у нашай нарматыўнай мове паланізм выстава, а прыметнікам карыстаюцца ў форме выставачны (выставачная зала), утворанай ад зыходнага слова выстаўка, а не выставовы (параўн. польск. wystawowy).
адсюль--Чаховіч Уладзіслаў 14:23, 9 жніўня 2011 (UTC)
Ага, дзякую за заўвагу, трэба змяніць---Хамелка / разм. 15:33, 9 жніўня 2011 (UTC)