Размовы пра катэгорыю:Легендарныя асобы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Непаслядоўнае аднясенне да катэгорыі Асобы[правіць зыходнік]

У артыкулах пра легендарных асоб непаслядоўна прастаўляецца катэгорыя Асобы: напрыклад, у артыкулах Робін Гуд, Вільгельм Тэль, Пакахонтас — ёсць, а ў артыкулах Сіндбад-мараход, Раланд, Гаявата — няма. Можна было б праставіць яе усюды ўручную ці неяк прадугледзець гэта на ўзроўні шаблонаў (але ў Шаблон:Міфалагічны персанаж, мабыць, не варта дадаваць, бо сярод персанажаў ёсць не толькі асобы). IP781584110 (размовы) 19:08, 26 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Думаю, што ў катэгорыю Катэгорыя:Асобы варта дадаваць толькі рэальных асоб, а ў Катэгорыя:Легендарныя асобы — тых, чыя гістарычнасць не пацверджана. Можна яшчэ завесці катэгорыю для паўлегендарных асоб кшталту ru:Категория:Полулегендарные исторические лица. Кожны артыкул тады зможа дадавацца толькі ў адну з іх. Аднак адносіць кожны артыкул да катэгорыі трэба індывідуальна, напрыклад Пакахонтас і Раланд гэта рэальныя асобы, і з катэгорыі Легендарныя асобы іх варта б прыбраць (пэўна, катэгорыя дададзена з меркаванняў, што пра іх склалі творы). Адпаведна ад гэтага можна ставіць шаблоны. Для легендарных асоб можна і зусім без шаблона абысціся.--Artsiom91 (размовы) 21:00, 26 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Упарадкаваў катэгорыі ў артыкулах, калі была або Катэгорыя:Асобы, або Катэгорыя:Легендарныя асобы, але не абедзве адразу.--Artsiom91 (размовы) 11:40, 29 лістапада 2023 (+03)[адказаць]