Роберт Аляксандравіч Часнойць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Аляксандравіч Часнойць
намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
2006 — 2010

Нараджэнне 1954
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (2002)
Дзейнасць урач, медыцынскі адміністратар, кардыёлаг, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Роберт Аляксандравіч Часнойць (нар. 1954) — беларускі ўрач-кардыёлаг, арганізатар аховы здароўя і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2000)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Міхалішкаўскую СШ (1971)[2], Гродзенскі медыцынскі інстытут (1977), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1998). Працаваў галоўным урачом Гервяцкай участковай бальніцы, намеснікам начальніка і начальнікам Упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама, у 2006—2010 гадах — першым намеснікам міністра аховы здароўя Беларусі[1].

У 2010 годзе быў абраны старшынёй Рэспубліканскага камітэта прафсаюза медыцынскіх работнікаў.

У 1999—2001 гадах быў дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. З 2000 па 2004 гады — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі