З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ружовы пелікан (Pelecanus onocrotalus) — буйная вадаплаўная птушка сямейства пеліканавых.
Знешні выгляд [правіць]
- Даўжыня цела самцоў да 175 см.
- Размах крылаў - да 360 см.
- Даўжыня крыла ў самцоў 66,5-77 см, у самак 58,6-78 см.
- Вага самцоў - 5,5-15 кг, самак - 5,1-10 кг.
- Хвост амаль прамы, з 24 рулявых пёраў. Даўжыня хваста самцоў 15-23 см, самак 13-20,5 см.
- Апярэнне рэдкае, шчыльна прылягае да цела.
- Дзюба доўгая, сплошчаная, заканчваецца загнутым ўніз кручком. Даўжыня дзюбы самцоў 35-47,1 см, самак 28,9 - 46 см.
- Даўжыня цэўкі самцоў 12-18,5 см, самак 10-16,5 см.
- Шыя доўгая.
- Гарлавы мяшок вялікі, моцна расцягваецца.