Руф Эрнеставіч Апельберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руф Эрнеставіч Апельберг

Руф Эрнеставіч Апельберг (1860, Уладзімір, Расія — 1927) — рэвалюцыйны дзеяч у Расійскай імперыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З дваранскай сям’і. У 1879 скончыў Уладзімірскую гімназію, паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны. У жніўні 1881 года выканкамам «Народнай Волі» накіраваны ў Вільню, каб аб’яднаць народавольніцкія гурткі Паўночна-Заходняга краю. З мясцовымі нарадавольцамі ўдзельнічаў у стварэнні Віленскай цэнтральнай групы, якая стала на чале арганізацыі «Народная Воля». Падтрымліваў кантакты з членамі рэвалюцыйных гурткоў у Гродне, Віцебску, Магілёве, Мінску, Беластоку. 29 студзеня 1882 года арыштаваны ў Вільні і сасланы ва Усходнюю Сібір. У 1924 годзе жыў у Казані, удзельнічаў у рабоце арганізацыі паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]