Рух 23 сакавіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рух 23 сакавіка
Актыўная ў
Сфарміравана 2012

Рух 23 сакавікакангалезская паўстанцкая групоўка, утвораная на базе НКНА. Прадстаўляе інтарэсы этнічнай меншасці тутсі і дзейнічае на ўсходзе краіны. Сваю назву атрымала ад даты мірных перамоваў 2009 года, калі паўстанцы-тутсі былі легалізаваныя і ўліліся ў склад дзеючай арміі.

Аднак у красавіку 2012 года баевікі зноў паднялі паўстанне. Яго лідарам стаў генерал Боска Нтаганда[1]. Летам 2012 года да падаўленьня бунту тутсі далучыліся войскі ААН[2].

20 лістапада 2012 года паўстанцам удалося атрымаць буйную перамогу, захапіўшы адміністрацыйны цэнтр Гома[3]. Як паведамлялася, падтрымку паўстанцам аказвалі ўрадв Уганды і Руанды[4]

Пазней у самой паўстанцкай групоўцы адбыўся раскол і Боска Нтаганда, маючы асцярогі наконт свайго жыцця, здаўся ў амерыканскае консульства ў Руандзе.

5 лістапада 2013 года пасля цяжкага ваеннага паражэння рух самараспусціўся.

12 снежня ўлады Дэмакратычнай Рэспублікі Конга падпісалі з групоўкай M23 мірнае пагадненне. Цырымонія падпісання, якая адбылася ў Кейптаўне, павінна была адбыцца яшчэ 11 лістапада ў Угандзе. Аднак тады падпісанне было адкладзена, паколькі бакі не маглі прыйсці да згоды з нагоды таго, як назваць дакумент: пагадненнем або дэкларацыяй[5].

Зноскі