Рэлігійная суполка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэлігійная суполка (рэлігійнае таварыства) [1] — згуртаванне прыхiльнiкаў таго ці іншага веравызнання (канфесіі) для сумеснага спавядання свайго веравучэння i задавальнення iншых рэлiгiйных патрэбнасцяў.

Рэлігійную суполку вызначаюць наступныя рысы:

  • агульнае веравызнанне (распрацаванае веравучэнне, якое належыць да якой-небудзь рэлігіі ці канфесіі);
  • распрацаваная культавая практыка;
  • правядзенне набажэнстваў;
  • рэлiгiйная асвета i выхаванне сваiх паслядоўнiкаў.

Кіраўніцтва рэлігійнай суполкай можа ажыццяўляцца:

  • рэлігійным лідарам ці прызначаным святаром;
  • абраным органам;
  • з’ездам ці агульным сходам вернікаў дадзенай суполкі.

У больш вузкім сэнсе, рэлігійная суполка можа разглядацца як группа вернікаў у межах якой-небудзь мясцовасці, якія належаць да адной канфесіі. Напрыклад, суполка ўніятаў Брэста альбо суполка стараабраднікаў горада Веткі.

Некалькі рэлігійных суполак могуць утвараць рэлігійнае аб’яднанне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне тэрміна «рэлігійная суполка» ў адпаведнасці з Руска-беларускім слоўнікам: У 3 т.: Каля 110000 слов. НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. — 4-е выд. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-145-5. ББК 81.2Р-4. Р89. УДК 808.2-3=826. Том 2. Л-П. С.314