Савецкая школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Савецкая школа»
Тып часопіс
Тыраж

«Савецкая школа» — педагагічны часопіс, заснаваны ў 1940 годзе.

Выдаваўся да 1960 года (з перапынкам 1945—1948 гады). Адзін з папярэднікаў часопіса «Народная асвета» (1924)

Адказным рэдактарам быў прызначаны вядомы вучоны-педагог, будучы намеснік наркама асветы БССР С. А. Умрэйка.

З трэцяга нумара часопіса з 1952 па 1959 год новым адказным рэдактарам стаў А. Ц. Васілеўскі.

Асноўнымі рубрыкамі часопіса былі: «З вопыту работы», «Кансультацыя», «Крытыка і бібліяграфія», «Кніжныя навіны», «Хроніка», «У дапамогу настаўніку», «Аб мерах павышэння паспяховасці вучняў», «Нам пішуць», «Аб падрыхтоўцы вучняў да практычнай дзейнасці», «Адказы чытачам». Гісторыя «Савецкай школы» — гэта гісторыя народнай асветы БССР ў 1948—1959 гадах.

Многія матэрыялы часопіса яшчэ і сёння не страцілі сваёй актуальнасці і каштоўнасці, метадычнай і навуковай значнасці. Гэтай высокай ацэнкі заслугоўваюць артыкулы М. Лявіцкага «Барацьба з фармалізмам — задача настаўніка савецкай школы», Д. Садоўскага «Аб эстэтычным выхаванні школьнікаў», выкладчыка фізікі СШ № 42 г. Мінска Я. Мельцэрзона, вучань якога Жарэс Алфёраў стаў лаурэатам Нобелеўскай прэміі, «Аб дэманстрацыях пры вывучэнні ўласцівасцей газаў», М. Дарафеенкі «Матэматычная культура вучняў сямігадовай школы», М. Гурскага «Культура мовы і выразнае чытанне ў школе», Ф. Кітуновіча «Сувязь тэорыі з практыкай пры вывучэнні фізікі ў сямігадовай школе», кандыдата педагагічных навук Н. Барысавай «Аб некаторых пытаннях актывізацыі навучання», А. Рымарава «Значэнне асабістых якасцей педагога ў справе навучання і выхавання вучняў», Я. Мараша «Аб навучанні перакладу з замежнай мовы», О. Вадэйкі «Змест і арганізацыя работы педсавета школы», І. Рыданавай «Аб індывідуальным падыходзе да вучняў пры апытанні», кандыдата педагагічных навук Т. Кароткінай «Работа класнага кіраўніка над павышэннем ведаў вучняў»[1].

Зноскі