Сацыяльна-эканамічная геаграфія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сацыяльна-эканамічная геаграфія (СЭГ) — адна з асноўных частак (разам з фізічнай геаграфіяй) сістэмы геаграфічных навук. Вывучае тэрытарыяльную арганізацыю грамадства ў разных краінах, рэгіёнах, мясцовасцях.

Аб'ект і прадмет СЭГ[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ект СЭГ – сацыясфера – грамадска арганізаваная частка геаграфічнай абалонкі. Таксама сацыяльна-эканамiчная геаграфiя даследуе асаблiвасці i заканамернасцi размяшчэння насельнiцтва i гаспадаркі і дае ўяўленне аб разнастайнасці ў эканамічных, этнічных, рэлігійных, сацыяльных адносiнах.

Сацыяльна-эканамічная геаграфія цесна ўзаемазвязана з іншымі грамадскімі навукамі, у першую чаргу з сацыялогіяй і эканомікай. Але СЭГ вывучае тэрытарыяльныя спалучэнні сацыяльных і эканамічных аб’ектаў – сістэмы рассялення, тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы, эканамічныя раёны, агульнымі словамі, тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы. Гэта і адрознівае СЭГ ад іншых грамадскіх навук і робіць яе навукай геаграфічнай, аб’ядноўвае з іншымі геаграфічнымі навукамі.

Дарэчы зазначым, што ў краiнах Заходняй Еўропы, ЗША, Канадзе i iншых у дачыненнi да дадзенай падсiстэмы геаграфiчнай навукi ўжываюць назвы, "грамадская геаграфiя", "геаграфiя чалавека".

Структура СЭГ[правіць | правіць зыходнік]

У СЭГ вывучаюцца самыя разнастайныя бакі жыцця людзей: тэрытарыяльныя асаблiвасцi ўзроўню жыцця, ладу жыцця, умоў працы, быту, адпачынку; розныя галiны гаспадаркі, рассяленне i iнш. У залежнасцi ад аб’ектаў даследавання атрымалi развiццё асобныя напрамкі СЭГ i адпаведныя iм вучэбныя дысцыплiны. У гэтых адносiнах усю СЭГ можна падзялiць на наступныя групы галін:

  • геаграфія насельнiцтва i населеных пунктаў;
  • геаграфiя галiн невытворчай сферы;
  • геаграфія галін матэрыяльнай вытворчасцi: прамысловасцi, сельскай гаспадаркі, транспарту;
  • геаграфія галін, што займаюць прамежкавае становішча паміж вытворчай і невытворчай сферамі: гандлю, бытавога абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш.

Метады даследванняў у СЭГ[правіць | правіць зыходнік]

Трэба зазначыць, што агульным i абавязковым падыходам для ўсіх геаграфічных даследаванняў з’яўляецца тэрытарыяльны падыход.

СЭГ выкарыстоўвае наступныя агульнанавуковыя метады:

  • сістэмны,
  • гістарычны,
  • праблемны,
  • комплексны,
  • мэтавы,
  • канструктыўны,
  • экалагічны.

Усе яны ў той ці iншай ступені выкарыстоўваюцца і ў даследаваннях у галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфii. Існуюць і спецыфічныя метады СЭГ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Г.С. Смалякоў. Сацыяльна-эканамічная геаграфія //С. 217