Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі
шведск.: Sveriges socialdemokratiska arbetarepartiet
Лагатып
Лідар:

Стэфан Лёф'ен

Дата заснавання:

1889

Штаб-кватэра:

Стакгольм, Швецыя

Ідэалогія:

сацыял-дэмакратыя, дэмакратычны сацыялізм

Колькасць членаў:

120 091

Сайт:

www.socialdemokraterna.se

Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі (шведск.: Sveriges socialdemokratiska arbetarepartiet) — старэйшая палітычная партыя краіны (належыць да левага кірунку). Заснавана ў 1889 годзе ў Стакгольме. З 1897 года дзейнічала партыйная праграма, прынятая на ўзор Эрфурцкай праграмы сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (на аснове марксізму).

Да 1899 года дамінавала рэвалюцыйная група А. Даніельсана, потым вылучылася памяркоўнае крыло на чале з К. Я. Брантынгам (лідэр партыі з 1907 года; у 1920, 1921-1923, 1924-1925 прэм'ер-міністр Швецыі).

З 1930-х гадоў ідэалогія — рэфармізм (шведскі сацыялізм), у знешняй палітыцы — нейтралітэт краіны.

У 1932-1976, 1982-1991 і з 1994 года кіруючая партыя (у час прэм'ерства Брантынга і ў 1925-1926, 1991-1994 гадах ва ўрадавай кааліцыі з іншымі партыямі).

Іншыя прэм'ер-міністры Швецыі ад партыі:

Друкаваны орган — газета «Arbetet» («Рабочы»). Уваходзіць у Сацыялістычны інтэрнацыянал.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).