Еўрапейскі парламент

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Еўрапейскі парламент

7-ы Еўрапейскі парламент

Герб ці эмблема.

Тып
Тып

ніжняя палата

Кіраўніцтва
Старшыня

Ежы Бузек
з 14 ліпеня 2009

Намеснікі старшыні

14
з 14 ліпеня 2009

Старшыня найбуйнейшай фракцыі

Джозеф Даўл, ЕНП
з 9 студзеня 2007

Старшыня другой па велічыні фракцыі

Марцін Шульц, С&Д
з 5 ліпеня 2004

Структура
Членаў

736

2009 European Parliament Composition.svg

Фракцыі

     ЕНП (264)
     С&Д (185)
     АЛДЕ (85)
     ЕКР (56)
     Зялёныя — ЕСА (56)
     ЕАЛ/ЛЗС (34)
     ЕСД (27)
     Незалежныя (29)

Камітэты
Выбары
Сістэма галасавання

Партыйныя спісы і прэферэнцыяльнае галасаванне

Апошнія выбары

4–7 чэрвеня 2009

Зала паседжанняў

Hemicycle of European Parliament, Strasbourg, with chamber orchestra performing-cropped.jpg

1-ая: Louise Weiss у Страсбургу, Францыя (на фатаграфіі)
2-ая: Espace Leopold у Бруселі, Бельгія
Сакратарыят: Люксембург і Брусель

Сайт

europarl.europa.eu

Еўрапейскі парламент — заканадаўчы орган Еўрапейскага саюза, напрамую выбіраецца грамадзянамі дзяржаў-членаў Саюза. Разам з Саветам Еўрапейскага саюза парламент ўтварае двухпалатную заканадаўчую галіну ўлады ЕС, і лічыцца адным з самых уплывовых заканадаўчых органаў свету.

Еўрапейскі парламент быў створаны ў 1957 годзе. Першапачаткова члены прызначаліся парламентамі дзяржаў-членаў Еўрасаюза. C 1979 абіраецца насельніцтвам. Выбары ў парламент праводзяцца кожныя 5 гадоў. Дэпутаты Еўрапарламента дзеляцца на партыйныя фракцыі, якія прадстаўляюць міжнародныя партыйныя аб'яднанні. Старшыня - Ежы Бузек.

Еўрапейскі парламент з'яўляецца адным з сямі інстытутаў Еўрасаюза. У ім непасрэдна прадстаўлена насельніцтва Еўрапейскага саюза. З моманту заснавання парламента ў 1952 годзе яго паўнамоцтвы бесперапынна пашыраліся, асабліва ў выніку Маастрыхцкай дамовы ў 1992 годзе і, у апошні раз, Дамовы ў Ніцы ў 2001 годзе.

Еўрапейскі парламент засядае ў Страсбургу, іншыя месцы - Брусель і Люксембург. У цяперашні час у парламенце прадстаўлены 7 фракцый, а таксама шэраг беспартыйных дэлегатаў. У сваіх родных дзяржавах парламентарыі з'яўляюцца членамі каля 160 розных партый, якія аб'ядналіся ў фракцыі на агульнаеўрапейскай палітычнай арэне.

Прынцыпы арганізацыі і працы органа ўтрымліваюцца ў Рэгламенце Еўрапейскага парламента.

[правіць] Размеркаванне месцаў у Еўрапейскім Парламенце

Краіна Месцаў Краіна Месцаў
Сцяг Германіі Германія 96 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 83
Сцяг Італіі Італія 83 Сцяг Францыі Францыя 74
Сцяг Іспаніі Іспанія 54 Сцяг Польшчы Польшча 54
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 27 Сцяг Бельгіі Бельгія 24
Сцяг Грэцыі Грэцыя 24 Сцяг Чэхіі Чэхія 24
Сцяг Партугаліі Партугалія 24 Сцяг Венгрыі Венгрыя 24
Сцяг Швецыі Швецыя 19 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 18
Сцяг Даніі Данія 14 Сцяг Славакіі Славакія 14
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 13 Сцяг Ірландыі Ірландыя 13
Сцяг Літвы Літва 13 Сцяг Латвіі Латвія 9
Сцяг Славеніі Славенія 7 Сцяг Эстоніі Эстонія 6
Сцяг Кіпра Кіпр 6 Сцяг Люксембурга Люксембург 6
Сцяг Мальты Мальта 6
Усяго 786

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах