Свабодная музыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Свабодная музыка, падобна свабоднаму праграмнаму забеспячэнню, — музыка, якую можна без абмежаванняў і ў любых мэтах капіяваць, распаўсюджваць і мадыфікаваць.

Такім чынам, як і іншыя свабодныя матэрыялы, свабодная музыка выпушчана пад свабоднай ліцэнзіяй ці з’яўляецца грамадскім здабыткам. Гэта не значыць, што падобная музыка абавязкова павінна быць бясплатнай. Слова «свабодная» выкарыстоўваецца ў большай ступені ў дачыненні да мадэлі распаўсюджвання, а не да цаны.[1]

Некаторая частка свабоднай музыкі выпускаецца пад ліцэнзіямі, прызначанымі для праграмнага забеспячэння (напрыклад, GNU General Public License) або іншых тэкставых дакументаў (GFDL), але ёсць таксама ліцэнзіі, прызначаныя спецыяльна для музыкі і іншых твораў мастацтва, такія як Open Audio License[en] ад EFF, Ethymonics free music license[2], OpenMusic License[3] ад LinuxTag, Free Art license і ліцэнзіі Creative Commons, якія складаюцца з элементаў Attribution і ShareAlike.

Зноскі

  1. Samudrala, Ram. The Free Music Philosophy (v1.4) (undated). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 26 кастрычніка 2008.
  2. Redirect to http://www.ethymonics.co.uk(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 9 кастрычніка 2007.
  3. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2004. Праверана 9 кастрычніка 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]