Свеаланд
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Свеаланд (швед. Svealand) — сярэдняя частка Швецыі, якая ахоплівае правінцыі Сёдэрманланд, Нерке, Вермланд, Вестманланд, Упланд і Даларна. Плошча рэгіёну складае 80.839 кв. км, колькасць насельніцтва - 3.610.400 жыхароў (2007).
Назва «Свеаланд» у значэнні «зямля свеяў» паўстала як проціпастаўленне Ёталанду (Гёталанду). Упершыню згадваецца ў 1422 г. у ландслазе караля Крыстофера, дзе выкарыстоўвалася ў адносінах да Нурданскугу, гэта значыць мясцовасці да поўначы ад Тыведэна і Кульмердэна. Карона гэтага старажытнага каралеўства ўваходзіць у герб Швецыі.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
