Смаленская абласная філармонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смаленская абласная філармонія
Тып тэатра Філармонія
Заснаваны 1939
Месцы выступленняў Дом дваранскага сходу
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Расія Смаленск
Адрас вул. Глінкі, дом 3
Кіраўніцтва
Дырэктар Алена Пятроўна Грэкава
Мастацкі кіраўнік Рыгор Анатольевіч Нячаеў
Сайт smolensk-filarmonia.ru

Смаленская абласная філармонія (руск.: Смоленская областная филармония) — філармонія ў горадзе Смаленск. Асноўная дзейнасць філармоніі звязана з арганізацыяй і правядзеннем канцэртаў, Усерасійскага і міжнародных фестываляў, конкурсаў, шмат з якіх сталі традыцыйнымі. Штогадовы Усерасійскі музычны фестываль імя М. І. Глінкі, прысвечаны Дню нараджэння кампазітара, праводзіцца з 1957 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1939 годзе пастановай Смаленскага аблвыканкама № 1087 ад 16 мая.

З красавіка 1988 года філармонія размяшчаецца ў будынку былога Дваранскага сходу, пабудаваным ў 1825 годзе па праекце архітэктараў М. Н. Слепнева і А. І. Мельнікава[1].

Творчыя калектывы[правіць | правіць зыходнік]

  • Смаленскі рускі народны аркестр імя В. П. Дуброўскага
  • Камерны аркестр Смаленскай філармоніі
  • Ансамбль народнай песні «Славяне»
  • Смаленскі ансамбль песні і танца «Віцязь»
  • Ансамбль песні «Руская душа»
  • Фальклорны ансамбль салістаў «Таусень»

Зноскі

  1. Будынак Філармоніі(недаступная спасылка) на сайце «Культурная спадчына зямлі Смаленскай». Артыкул 1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]