Смерць ад смеху
Смерць ад смеху — досыць рэдкая і спецыфічная з'ява, пры якой доўгі і некантралюемы смех робіцца прычынаю біялагічнай смерці чалавека. У большасці выпадкаў працяглы смех з'яўляецца прычынай сардэчнай недастатковасці. Да таго ж, смерцю ад смеху часам лічыцца гібель, якая выкліканая стратай самакантролю падчас прыступу рогату.
Гістарычныя прыклады[правіць | правіць зыходнік]
Існуе некалькі гістарычных прыкладаў смерці ад смеху, некаторыя з іх можна лічыць дакладнымі.
- У III ст. да н.э. філосаф Хрысіп пачаставаў свайго асла віном, а неўзабаве памёр ад смеху, гледзячы, як жывёла спрабуе есці інжыр.
- Ёсць згадкі, што бірманскі кароль Нандабаін памёр ад смеху ў 1599 годзе, калі даведаўся, што Венецыя з'яўляецца дзяржаваю без караля.
- У 1660 г. шатландскі арыстакрат, пісьменнік і перакладчык Томас Уркхарт па адной з версій памёр ад смеху, даведаўшыся пра рэстаўрацыю Карла II.
- 7 лістапада 1893 г. вядомы кубінскі паэт Хуліан дель Касаль вячэраў з сябрамі, адзін з гасцей распавёў анекдот, ад якога ў паэта пачаўся бескантрольны прыступ рогату. Смех выклікаў разрыў анеўрызмы аорты, крывацёк і раптоўную гібель.