Сонечная печ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сонечная печ — прылада для выкарыстання сонечнага святла для падрыхтоўкі ежы без выкарыстання паліва або электраэнергіі. Аналагічныя па прынцыпе прылады часам ужываюцца для апраснення непрыдатнай для ўжывання вады ў засушлівых рэгіёнах.
Таксама тэрмін «сонечная печ» ужываецца для абазначэння больш складаных геліяўстановак для плаўкі і тэрмаапрацоўкі матэрыялаў. Такія сонечныя печы адрозніваюцца высокім коштам і прымяняюцца ў выпадках, калі неабходна стварыць асаблівыя («стэрыльныя») умовы плаўлення і тэрмаапрацоўкі, якія выключаюць ўнясенне прымешак у матэрыял, які апрацоўваецца. Найбуйнейшая на 1975 сонечная печ такога тыпу дзейнічала ў Фон-Ромэ-Адэё (Францыя); дыяметр люстэрка яе геліяканцэнтратара 54 м, магутнасць ~ 1 МВт.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сонечная печ- Сайт міжнароднай арганізацыі, якія прапагандуюць выкарыстанне сонечных печак
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |