Спадарожнік-пастух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праметэй (справа) і Пандора «пасвяць» кольца F Сатурна паміж сваімі ўнутранай і знешняй арбітамі
Метад уздзеяння спадарожніка-«пастуха» — Калі часціцы знаходзяцца наперадзе ці ззаду спадарожніка на яго арбіце, то яны або паскараюць рух па сваёй траекторыі і сыходзяць з арбіты, або прытарможваюць рух па сваёй траекторыі і прыцягваюцца да арбіты

Спадарожнікамі-«пастухамі» завуць невялікія натуральныя спадарожнікі газавых планет у Сонечнай сістэме, якія не дазваляюць крайнім часціцам кольца разыходзіцца ад яго ў бакі. Яны як бы «пасвяць» часціцы, за што і атрымалі сваю назву «пастухоў».

Дзякуючы свайму гравітацыйнаму ўздзеянню яны могуць збіраць часціцы або адхіляць з першапачатковай арбіты, змяняючы, або ствараючы новую траекторыю руху. Гэта прыводзіць да «прабелаў» у сістэме кольцаў, такіх як шчыліна Касіні, або да «закручаных» формаў кольцаў.

Сістэма кольцаў Сатурна мае некалькі такіх спадарожнікаў. Тры спадарожнікі больш-менш адназначна прылічаюць да спадарожнікаў-«пастухоў». Гэта Атлас для кольца А, Праметэй і Пандора для кольца F. Іншыя пяць спадарожнікаў таксама трапляюць пад гэта вызначэнне, гэта Дафніс, Пан, Янус, Эпіметэй і Эгеон.

Уран мае два спадарожнікі-«пастухі» па абодва бакі ад свайго кольца ε (эпсілон): Кардэлія і Афелія.