Спіруліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Спіруліна
Spirul2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spirulina Turpin Ex Gomont, 1893

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   1053
NCBI   1154
EOL   11429

Спірулі́на (Spirulina) — род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей (цыянабактэрый) сямейства Pseudanabaenaceae.

Каля 30 відаў. Трапляюцца ў вадаёмах, тэрмальных крыніцах, глеі, глебе. На Беларусі сустракаюцца спіруліна вялікая, Гомана, Джэнера, прасторнейшая і інш.

Ніткі адзіночныя, часам скручаныя ў форме спіралі, сіне-зялёныя, радзей жоўта-зялёныя, здольныя да вярчальнага і паступальнага руху. Размнажаюцца мнагаклетачнымі фрагментамі нітак (гармагоніямі).

Асобныя віды ядомыя. Культывуюцца для вырабу лекаў, біялагічных дабавак, атрымання харчовага бялку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхеева Т. Спіруліна // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.