Стандартная бібліятэка ў C++

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Стандартная бібліятэка ў C++ (C++ Standard Library — SL) — сукупнасць класаў і функцый мовы праграмавання C++. Гэтая сукупнасць адпавядае існым стандартам C++, першы з якіх быў прыняты ў 1998 годзе (C++98). У 2011 годзе быў распрацаваны стандарт C++11.

Загалоўкавыя файлы стандартнай бібліятэкі C++[правіць | правіць зыходнік]

У стандартнай бібліятэцы C++ прадугледжана сістэма загалоўкавых файлаў, якія неабходна падключаць да кода пры напісанні праграмы, каб выкарыстоўваць гатовыя класы і функцыі. Гэта значна эканоміць час стварэння праекта, бо праграмісту не трэба самому займацца напісаннем неабходных элементаў коду. У C++ прадугледжаныя наступныя асноўныя загалоўкавыя файлы SL[1]:

Загаловак SL Тлумачэнне
<cstdio> Змяшчае прататыпы для стандартнага ўводу/вываду даных стандарту C
<iostream> Змяшчае прататыпы для стандартнага ўводу/вываду даных стандарту C++
<iomanip> Змяшчае прататыпы для функцый-маніпулятараў са струменем. Маніпулятары фарматуюць струмені даных.
<cmath> Змяшчае прататыпы для матэматычных функцый
<cstdlib> Змяшчае прататыпы для функцый пераўтварэння лікаў у тэкст і наадварот, размеркавання памяці і далучэння рандамізацыі
<ctime> Змяшчае прататыпы для функцый маніпулявання часам
<vector>, <list>, <deque>, <queue>, <stack>, <map>, <set>, <bitset> Змяшчае класы разнастайных кантэйнераў
<cctype> Змяшчае прататыпы для функцый, якія правяраюць даныя (напрыклад, ці з'яўляецца сімвал коскай або лікам)
<cstring> Змяшчае прататыпы для функцый апрацоўкі радкоў
<string> Змяшчае вызначэнне класа string
<typeinfo> Змяшчае класы, якія вызначаюць тыпы даных падчас выканання праграмы
<fstream> Змяшчае прататыпы для функцый, якія ажыццяўляюць увод даных у файл і іх вывад з файла
<sstream> Змяшчае прататыпы для функцый, якія ажыццяўляюць увод і вывад радкоў у памяці
<algorithm> Утрымлівае прататыпы для функцый маніпулявання данымі

Зноскі

  1. Deitel, Paul J. C++ : how to program / P.J. Deitel, H.M. Deitel. -- 8th ed, 205-207 Includes index. ISBN 978-0-13-266236-9