Страказа перавязаная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Страказа перавязаная
SympetrumPedemontanumMale.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sympetrum pedemontanum Mueller in Allioni, 1776

Сінонімы
Libellula pedemontanum
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   257055
EOL   4137076

Страказа перавязаная, або сціснутабрух перавязаны (Sympetrum pedemontanum) — насякомае з сямейства сапраўдных стракоз.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Брушка даўжынёй 18-25 мм, ад цёмна-жоўтага да ярка-чырвонага колеру. Крылы з шырокай карычневай перавяззю перад верхавінай. Даўжыня задніх крылаў 21-27 мм.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы. У Беларусі рэдкі лакальны від, які знаходзіцца на мяжы арэала.

Месцы пражывання: адкрытыя біятопы паблізу слабапраточных або стаячых вадаёмаў. Дарослыя формы ад вады на вялікія адлегласці не адлятаюць.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цыкл развіцця 1-2 гады. Лічынкі жывуць у невялікіх слабапраточных вадаёмах, моцна зарослых воднай расліннасцю. Лёт імага ў другой палове лета і ў пачатку восені. Палёт слабы, пырхлівы, асобіны часта садзяцца на субстрат.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5