Стрыжнёвая машына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стрыжнёвая машы́на[1] — машына для вырабу ліцейных стрыжняў. Адзін з асноўных сродкаў ліцейнай вытворчасці[1].

Асноўны тэхналагічны працэс ушчыльненне стрыжнёвых сумесей у спецыяльных стрыжнёвых скрынках[1]. Па спосабу ўшчыльнення падзяляюцца на пескадуўныя, пескастрэльныя, пескамётныя, прэсавыя, устрэсвальныя. Таксама існуюць муштучныя стрыжнёвыя машыны[2]. Пескамётныя, прэсавыя, устрэсвальныя стрыжнёвыя машыны падобныя да адпаведных фармовачных машын[1].

Пескадуўная стрыжнёвая машына — для вырабу пясчаных стрыжняў шляхам падачы з трубаправода ў рэзервуар са стрыжнёвай сумессю сціснутага паветра, захапляючага яе ў стрыжнёвую скрыню[2].

Пескастрэльная стрыжнёвая машына — для вырабу пясчаных стрыжняў шляхам падачы хуткадзейнічаючым клапанам з рэсівера ў рэзервуар-гільзу са стрыжнёвай сумессю праз вялікую колькасць адтулін у сценках гільзы сціснутага паветра, захапляючага сумесь у стрыжнёвую скрыню[2].

Муштучная стрыжнёвая машына — для вырабу стрыжняў шляхам выціскання стрыжнёвай сумесі праз муштук пэўнай формы[2].

Асноўная частка прэсавых машын — прэсавы механізм з пнеўматычным або гідраўлічным прыводам.

Рабочы орган устрэсвальных машын — рабочы стол, які падымаецца рухавіком і, падаючы на станіну, ушчыльняе сумесь у стрыжнёвай скрынцы.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г БелЭн 2002.
  2. а б в г ГОСТ 18111-93. Оборудование технологическое для литейного производства. Термины и определения. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]