Ступені свабоды (механіка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ступе́ні свабо́ды[1] ў механіцы — незалежныя паміж сабой рухі механічнай сістэмы.

Колькасць ступеняў свабоды вызначаецца лікам часціц (матэрыяльных пунктаў), якія ўтвараюць сістэму, і характарам і колькасцю накладзеных на яе механічных сувязей. Колькасць ступеняў свабоды вызначае лік ураўненняў руху і ўмоў раўнавагі механічнай сістэмы[1].

Маніпулятар з шасцю ступенямі свабоды

Свабодны матэрыяльны пункт мае 3 ступені свабоды, бо ён можа незалежна рухацца ўздоўж любой з трох ўзаемна перпендыкулярных восяў каардынат. Свабоднае цвёрдае цела мае 6 ступеняў свабоды: тры паступальныя перамяшчэнні ўздоўж восяў каардынат і тры павароты вакол іх. Цвёрдае цела з нерухомай воссю вярчэння мае адну ступень свабоды: паварот вакол гэтай восі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]