Стэрыльныя міцэліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бурак з бурай гніллю каранёў, выкліканай грыбам Rhizoctonia solani

Стэры́льныя міцэ́ліі[1] (Mycelia sterilia або Agonomycetales) — група (парадак[2]) грыбоў, у якіх адсутнічае або сустракаецца вельмі рэдка споранашэнне. У цыкле іх развіцця прысутнічаюць толькі міцэлій, склероцыі і клеткі накшталт хламідыяспораў[1]. У некаторых крыніцах іх адносяць да класа Agonomycetes. Найбольш вядомыя роды: рызактонія (Rhizoctonia) і склеротый (Sclerotium)[1][2].

Міцэлій грыбоў паверхневы, галінасты, павуціністы або лямцавы. Склероцыі маюць цёмную афарбоўку, розную форму і памеры. Большасць відаў звычайна зімуе на стадыі склероцыяў. Вясной яны прарастаюць у міцэлій і заражаюць новыя расліны.

Стэрыльныя міцэліі паразітуюць на многіх відах культурных і дзікіх раслін і выклікаюць розныя віды гнілі. Таксама яны маюць важнае экалагічнае значэнне, бо спрыяюць раскладанню і кругавароту пажыўных рэчываў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]