Супольнасць Трэці Шлях
«Трэці шлях» — міжнародная супольнасць маладых беларусаў, якія жывуць у Беларусі і ў беларускай дыяспары. Дэкларуе ліберальныя каштоўнасці. Cтворана ў 2004 годзе як спосаб удзелу ў грамадскім і палітычным жыцці Беларусі, а таксама адкрытая дэмакратычная дыскусійная пляцоўка[1], на якой абмяркоўваюцца тэмы, важныя для сённяшняй і заўтрашняй Беларусі. Заснаваная ў жніўні 2004 года магістрантамі ЕГУ і іх калегамі. Падставай для стварэння супольнасці з'явілася зачыненне ўладамі Беларусі ЕГУ, а таксама абвяшчэнне рэферэндуму аб падаўжэнні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў А. Р. Лукашэнкі.
Змест |
[правіць] Місія, мэты і прынцыпы супольнасці
Місія супольнасці — спрыянне мадэрнізацыі Беларусі ў паспяховую і канкурэнтаздольную краіну з прыярытэтам ліберальных каштоўнасцяў
Стратэгічныя мэты супольнасці:
- фармаванне новага пакалення разнастайнай па складзе, але адзінай у бачанні будучыні краіны прафесійнай нацыянальнай эліты Беларусі на аснове перспектыўных маладых беларусаў 15-30 гадоў, якія жывуць як у краіне, так і за яе межамі;
- стварэнне ўстойлівай і ўплывовай грамадзянскай платформы для стрымлівання негатыўных тэндэнцый у палітычнай сістэме краіны, яе паслядоўнай мадэрнізацыі ў бок прафесійнай, каштоўнасна-арыентаванай сістэмы адкрытага тыпу (са сталай цыркуляцыяй людзей унутры яе па прынцыпе канкурэнцыі іх асабістых патэнцыялаў).
Каштоўнасці ўдзельнікаў супольнасці:[1]
- свабода асобы як права чалавека самастойна прымаць рашэнні;
- адказнасць як умова волі асобы
- прыватная ўласнасць як аснова незалежнасці асобы
- свядомы ўдзел у жыцці грамадства як умова, якая вызначае дабрабыт грамадства ў цэлым
- салідарнасць як сумеснае сцвярджэнне і абарона агульных каштоўнасцяў
- разнастайнасць як умова росквіту грамадства
- талерантнасць як права на існаванне іншых меркаванняў, поглядаў і стыляў жыцця
- дыялог як аснова грамадскай згоды
- сумленнасць і адкрытасць як прынцып існавання грамадства
- добрая воля як умова рэалізацыі ўсіх вышэйпералічаных мэт
- праца як умова самарэалізацыі асобы і дабрабыту грамадства
[правіць] Дадатковыя звесткі
Адметная перавага супольнасці — размеркаваная сеткавая структура, заснаваная на выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій, стаўка на здольных маладых беларусаў, адпавядаючых якасным крытэрам, што прад’яўляюцца да прадстаўнікоў эліты.
Каштоўнасная арыентацыя ўдзельнікаў супольнасці — ліберальныя каштоўнасці
Знешнепалітычная арыентацыя Беларусі (бачанне) — роўнааддалены статус Беларусі, прагматычныя адносіны з Расіяй, ЕС і НАТА. Няўступ у НАТА, ЕС, неўваходжанне ў РФ, рэфармаванне праекту Саюзнай дзяржавы ў эканамічны замест палітыка-эканамічнага, удзел у формах рэгіянальнай кааперацыі ў межах нацыянальных інтарэсаў, адказнасць за ўзятыя краінай палітычныя і эканамічныя абавязальніцтвы.
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://3dway.org/about-us Третий путь: О нас
[правіць] У Сеціве
- http://www.3dway.org — Сайт супольнасці
[правіць] Крыніцы
- Трэці Шлях: Пра нас [1]
- Маніфест Трэцяга Шляху [2]
- "Бацька" - беларускі брат "Масяні" [3]
- Беларускія мультыплікатары зганьбавалі Лукашэнку [4]
- Трэці шлях [5]
- Трэці шлях - 3dway.org [6]
- Аляксандр Лукашэнка, пераможца мульцяшак [7]
- У рэжыме чакання [8]
- «Трэці шлях» падарыў А.Лукашэнку «Лунэт» [9]
- Бліжэй да сакавіка (I) [10]
- Беларускі апазіцыянер быў затрыманы ў Расеі з мэтай экстрадыцыі [11]
- У Вашынгтоне праходзіць беларуская выстава «Мастацтва супраць дыктатуры» [12]
