НАТА

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора

North Atlantic Treaty Organization (orthographic projection).svg

Карта краін-членаў

Членства:

Шаблон:Начало скрытого блока

Flag of Albania.svg Албанія
Flag of Belgium (civil).svg Бельгія
Flag of Bulgaria.svg Балгарыя
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of Hungary.svg Венгрыя
Flag of Germany.svg Германія
Flag of Greece.svg Грэцыя
Flag of Denmark.svg Данія
Flag of Iceland.svg Ісландыя
Flag of Spain.svg Іспанія
Flag of Italy.svg Італія
Flag of Canada.svg Канада
Flag of Latvia.svg Латвія
Flag of Lithuania.svg Літва
Flag of Luxembourg.svg Люксембург
Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды
Flag of Norway.svg Нарвегія
Flag of Poland.svg Польшча
Flag of Portugal.svg Партугалія
Flag of Romania.svg Румынія
Flag of Slovakia.svg Славакія
Flag of Slovenia.svg Славенія
Flag of the United States.svg ЗША
Flag of Turkey.svg Турцыя
Flag of France.svg Францыя
Flag of Croatia.svg Харватыя
Flag of the Czech Republic.svg Чэхія
Flag of Estonia.svg Эстонія

Шаблон:Конец скрытого блока

Штаб-кватэра:

Сцяг Бельгіі Брусель, Бельгія

Афіцыйныя мовы:

англійская, французская

Кіраўнікі
Генеральны сакратар

Нарвегія Енс Столтэнберг

Афіцыйны сайт

Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора[1], НАТА (англ.: North Atlantic Treaty Organisation, NATO; таксама фр.: Organisation du Traité de l'Atlantique Nord, OTAN), ваенна-палітычная арганізацыя краін Паўночнай Амерыкі і Еўропы, створаная на падставе Паўночнаатлантычнага дагавора (4 красавіка 1949, Вашынгтон). Забяспечвае калектыўную абарону краін-членаў.

Мэты дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Мэты дзейнасці Паўночнаатлантычнага альянсу зацверджаныя ў Артыкуле 5 Паўночнаатлантычнай дамовы:

Удзельнікі пагаджаюцца з тым, што ўзброеная атака супраць аднаго ці некалькіх з іх у Еўропе ці Паўночнай Амерыцы будзе расцэненая як атака супраць іх усіх. Адпаведна, яны пагаджаюцца ў выпадку такой агрэсіі кожны выканаць свае абавязкі па забеспячэнні калектыўнай бяспекі, аказаць дапамогу атакаванаму ці атакаваным удзельнікам разам з астатнімі ўдзельнікамі праз неабходныя для гэтага меры ўключна з ваеннымі, з мэтай падтрымання бяспекі ў паўночнаатлантычным рэгіёне.

Дамова не змяшчае звестак пра патэнцыйных ворагаў і канкрэтныя меры па калектыўнай абароне. Тым не менш, першапачаткова альянс ствараўся для супрацьстаяння дэмакратычных краін пагрозе з боку СССР і камуністычнага блоку. Паводле дамовы, напад на адну краіну-ўдзельніка арганізацыі расцэньваўся як агрэсія супраць усіх краін NATO. На шчасце, упершыню гэтае палажэнне спрацавала толькі ў 2001 годзе пасля падзей 11 верасня[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ход пашырэння НАТА

Антыгітлераўская кааліцыя СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і інш. распалася практычна адразу пасля перамогі ў Другой сусветнай вайне. Былыя саюзнікі распачалі перадзел свету на сферы ўплыву і прыступілі да рэалізацыі мер па ваенна-палітычнаму замацаванню сваіх партыкулярных поспехаў.

17 сакавіка 1948 пяць заходнееўрапейскіх краін — Бельгія, Вялiкабрытанiя, Люксембург, Нідэрланды i Францыя — падпісалі Брусельскі дагавор, на падставе якога яны стварылі субрэгіянальную сістэму калектыўнай абароны — Заходнееўрапейскі саюз. Паралельна ім СССР і сацыялістычныя краіны Усходняй Еўропы заключылі паміж сабой дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. Заходнееўрапейцы пайшлі далей і пачалі абмеркаванне з ЗША і Канадай праекту Паўночнаатлантычнага ваенна-палітычнага альянсу, запрасіўшы да ўдзелу ў гэтым працэсе шэраг іншых краін Заходняй Еўропы — Данію, Ісландыю, Італію, Нарвегію i Партугалію. Перамовы завяршыліся падпісаннем у Вашынгтоне 4 красавіка 1949 дагавора памiж гэтымi дванаццаццю краiнамi. У 1952 да яго далучыліся Грэцыя i Турцыя, у 1955 — ФРГ1990 — дзеянне дагавора пашырылася на тэрыторыю былой ГДР), у 1982 — Іспанія, у 1999 — Венгрыя, Польшча, Чэхія, у 2004 — Балгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славакія, Славенія, Эстонія, у 2009 — Албанія, Харватыя. Перамовы аб магчымым далучэнні вядуцца з Македоніяй, Грузіяй, Чарнагорыяй, Сербіяй, Босніяй і Герцэгавінай, Украінай.

СССР у 1954 прапанаваў сябе ў якасці магчымага ўдзельніка НАТА дзеля захавання міру і адзінства ў Еўропе, але члены арганізацыі адверглі савецкую ініцыятыву. У выніку ў 1955 СССР са сваімі ўсходнеўрапейскімі саюзнікамі, каб зменшыць пагрозу з боку аб'яднанага Захаду, стварылі Арганізацыю Варшаўскага дагавора.

У 1958 НАТА сутыкнулася з першым вялікім унутраным крызісам. Прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь выступіў супраць гегемоніі ЗША ў справах Заходняй Еўропы. У прыватнасці, ён падверг крытыцы асаблівыя адносіны ЗША і Вялікабрытаніі, прапанаваўшы замест гэтага аформіць трохбаковы дырэктарат з роўнымі палітычнымі правамі Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Атрымаўшы адмову, дэ Голь пачаў вывад сваёй краіны з НАТА. У наступныя гады штаб-кватэра НАТА і камандаванне аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе былі пераведзены з Парыжа адпаведна ў Брусель і Монс (Бельгія), амерыканскія ваенныя базы на французскай тэрыторыі былі закрытыя, Францыя распачала ўласную праграму стварэння ядзернай зброі і пакінула (часова, з 1966 па 1995) ваенную арганізацыю НАТА.

У 1974 з ваеннай арганізацыі НАТА выйшла Грэцыя, пратэстуючы супраць турэцкага ўварвання на Кіпр (вярнулася ў 1980).

Ва ўмовах блокавага супрацьстаяння, калі на ўліку была кожная краіна, выкарыстоўваліся любыя магчымасці для пашырэння альянсу: інтэгравалі ў НАТА дэнацыфікаваную Заходнюю Германію і постфранкісцкую Іспанію, вялі работу з нейтральнымі краінамі з мэтай пераканаць іх адмовіцца ад свайго статусу. Разгорнуты комплекс сакрэтных аперацый ваенных і палітычных разведак краін НАТА па падрыхтоўцы партызан на выпадак савецкай акупацыі паставіў пад кантроль палітычнае і грамадскае жыццё шэрагу краін Заходняй Еўропы, у прыватнасці не дапусціў прыход да ўлады левых сіл у Італіі (аперацыя «Гладыё»).

НАТА з самага пачатку праектавалася для ўдзелу ў глабальнай міжблокавай вайне, адпаведна былі адбудаваны яе палітычная і ваенная структуры. На практыцы выкарыстоўваліся асобныя магчымасці НАТА (пераважна, абмен разведінфармацыяй) пры вырашэнні яе членамі менш маштабных задач (канфлікт вакол Фалклендскіх астравоў, Паўночнаірландскі канфлікт і г.д.).

Шматлікія ж непаразуменні і спрэчкі паміж членамі НАТА вырашаліся без яе ўдзелу (у двухбаковым парадку ці пры пасрэдніцтве ААН), што пацвярджае характар НАТА як арганізацыі менавіта калектыўнай абароны, а не калектыўнай бяспекі.

На працягу «халоднай вайны» асноўным праціўнікам НАТА была Арганізацыя Варшаўскага дагавора. Ліквідацыя апошняй у 1991 прывяла да т. зв. «крызісу ідэнтычнасці» НАТА, звязанага з пошукам абгрунтавання неабходнасці захавання арганізацыі, з якога яна выйшла ў сярэдзіне 1990-х, умяшаўшыся ў канфлікты на Балканах, спачатку пад эгідай ААН, а потым самастойна.

Юрыдычная прырода[правіць | правіць зыходнік]

Сутнаснае прызначэнне НАТА — забеспячэнне бяспекі дзяржаў-членаў ва ўсiх сферах у адпаведнасцi з асноўнымі прынцыпамi міжнароднага права. Фундаментальны прынцып дзейнасцi арганізацыі — супрацоўнiцтва i ўзаемадзеянне суверэнных дзяржаў, заснаванае на непадзельнасцi бяспекi. НАТА падтрымлівае т. зв. трансатлантычную сувязь, пры якой бяспека Паўночнай Амерыкi непасрэдна звязана з бяспекай Еўропы.

З прававога пункту гледжання, НАТА — мiжнародная (мiжурадавая) арганiзацыя. Узяўшы за аснову дактрынальнае азначэнне мiжнароднай арганiзацыi як аб‘яднання дзяржаў, створанага на падставе мiжнароднага дагавора для выканання пэўных мэт, якое мае адпаведную сiстэму органаў, валодае правамi i абавязкамi, адрознымi ад правоў i абавязкаў дзяржаў-членаў, i заснаванае ў адпаведнасцi з мiжнародным правам, можна, такiм чынам, гаварыць аб наступных пяцi прыкметах, якiя складаюць паняцце мiжнароднай арганiзацыi з юрыдычнага погляду: дагаворная аснова; наяўнасць пэўных мэт; адпаведная арганiзацыйная структура; самастойныя правы i абавязкi; заснаванне ў адпаведнасцi з мiжнародным правам.

1. Дагаворная аснова (канвенцыйны базiс) Паўночнаатлантычнага альянсу прадстаўлена Вашынгтонскiм дагаворам 1949 i чатырнаццаццю пагадненнямi — 1952 (два), 1955, 1980, 1999 (тры) і 2004 (сем пагадненняў) гадоў — аб далучэннi Грэцыi, Турцыi, ФРГ, Iспанii, Венгрыі, Польшчы, Чэхіі, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Румыніі, Славакіі, Славеніі і Эстоніі да НATO. Суб‘ектамi дагавора з‘яўляюцца дзяржавы. Гэта вызначае юрыдычную прыроду мiжнароднай арганiзацыi, сведчыць аб яе мiждзяржаўным характары, адрознiваючы тым самым ад міжнародных няўрадавых арганiзацый.

2. Наяўнасць пэўных мэт — важная прыкмета ў вызначэннi правамернага характару мiжнароднай арганiзацыi, яе арганiзацыйнай структуры, кампетэнцыi, якой надзеленая арганiзацыя. НATO стваралася, каб аб‘яднаць намаганнi краiн-членаў для калектыўнай абароны i захавання мiру i бяспекi. Заключаны ў адпаведнасцi са Статутам ААН Паўночнаатлантычны пакт ставiць перад НATO i мэты Аб‘яднаных Нацый, зафiксаваныя ў прэамбуле i арт. 1 Статута: вызвалiць наступныя пакаленнi ад бедстваў вайны, пацвердзiць веру ў асноўныя правы чалавека i ў роўнасць правоў вялiкiх i малых нацый, стварыць умовы, пры якiх могуць захоўвацца справядлiвасць i павага да абавязацельстваў, што вынiкаюць з дагавораў i iншых крынiц мiжнароднага права, садзейнiчаць сацыяльнаму прагрэсу i паляпшэнню ўмоў жыцця пры большай волi, ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў вырашэннi міжнародных праблем эканамiчнага, сацыяльнага, культурнага i гуманiтарнага характару, падтрымлiваць мiжнародны мiр i бяспеку i з гэтай мэтай прадпрымаць эфектыўныя калектыўныя меры для прадухiлення i спынення пагрозы мiру i падаўлення актаў агрэсii цi iншых парушэнняў мiру.

3. Як правіла, аснову сiстэмы органаў мiжнароднай арганiзацыi складаюць наступныя вiды органаў: 1) вышэйшы, 2) выканаўчы, 3) адмiнiстрацыйны, 4) спецыяльныя камiтэты i камiсii. Структура НATO не адпавядае гэтай сiстэме, характэрнай для большасцi сучасных міжнародных арганiзацый, i больш нагадвае сiстэму органаў ААН з яе галоўнымi i дапаможнымi органамi. Дагавор устанаўлiвае стварэнне Савета i дапаможных органаў, з якiх першым будзе створаны Камiтэт абароны. Такiм чынам, Савет (Паўночнаатлантычны савет) — вышэйшы орган НАТА. У выканаўчым органе, якi заклiканы кiраваць арганiзацыяй памiж сесiямi вышэйшага органа, НATO не мае патрэбы. Паняцце сесiйнасцi тут умоўнае, таму што ёсць магчымасць збiраць прадстаўнiкоў дзяржаў-членаў у любы момант (пры тым, што i ў звычайных умовах яны сустракаюцца не радзей за адзiн раз на тыдзень). Функцыi, якiя, як правiла, выконваюць вынканаўчыя органы, — забеспячэнне эфектыўнасцi дзейнасцi мiжнароднай арганiзацыi, ажыццяўленне сувязi з дзяржавамi-членамi i iншымi мiжнароднымi арганiзацыямi, складанне бюджэту арганiзацыi, падрыхтоўка павесткi дня пасяджэнняў вышэйшага органа i разгляд пытанняў персаналу — у асноўным перададзены Мiжнароднаму сакратарыяту НATO. Мiж тым, у большасцi міжнародных арганiзацый сакратарыят — орган адмiнiстрацыйны.

4. НАТАмае самастойныя правы i абавязкi, адрозныя ад правоў i абавязкаў дзяржаў-членаў. Ва ўстаноўчым акце мiжнароднай арганiзацыi асобныя артыкулы адрасаваны непасрэдна дзяржавам-членам, iншыя — мiжнароднай арганiзацыi, у асобе яе органаў. У арт. 8 Вашынгтонскага дагавора абвешчана, што

«кожны бок, якi дамаўляецца, заяўляе, што нi адно з міжнародных пагадненняў, якiя маюць у цяперашнi час сiлу, памiж iм i любым iншым бокам, якi дамаўляецца, не знаходзiцца ў супярэчнасцi з палажэннямi гэтага дагавора, i абавязуецца не прымаць нiякага мiжнароднага абавязацельства, якое супярэчыць гэтаму дагавору».

Арт. 9 дагавора, наадварот, звернуты непасрэдна да арганiзацыi:

«Савет створыць такiя дапаможныя органы, якiя могуць аказацца неабходнымi, у прыватнасцi, ён неадкладна створыць Камiтэт абароны, якi будзе рэкамендаваць меры для прымянення артыкулаў 3 i 5».

Магчымасць мiжнароднай арганiзацыi мець самастойныя правы i абавязкi, асобныя ад правоў i абавязкаў дзяржаў-членаў, фармiруе арганiзацыю як суб‘екта мiжнароднага права, якi валодае сваёй прававой воляй i правы якога непасрэдна звязаныя з мiжнароднай правасуб‘ектнасцю. Да такiх правоў належаць права на заключэне міжнародных пагадненняў, права на прывiлеi i iмунiтэты, права на прадстаўнiцтва i iншыя правы, звязаныя з мiжнароднай правасуб‘ектнасцю. Вонкава мiжнародная арганiзацыя, у тым лiку i НATO, выступае самастойна, як адзiнае цэлае, прадстаўленае генеральным сакратаром арганiзацыi.

5. Пад заснаваннем ў адпаведнасцi з мiжнародным правам разумеецца правамерны характар мiжнароднай арганiзацыi, неабходнасць адпаведнасцi яе статута i дзейнасцi агульнапрызнаным прынцыпам i нормам мiжнароднага права i, перш за ўсё, нормам jus cogens у сэнсе арт. 53 Венскай канвенцыi аб праве міжнародных дагавораў 1969. Лічыцца, што імператыўнымі нормамi jus cogens з‘яўляюцца прынцыпы Статута ААН, а Паўночнаатлантычны пакт у цэлым тэкстуальна сумяшчальны са Статутам ААН. У той жа час, не адпавядаюць главе VIII Статута ААН палажэнні Вашынгтонскага дагавора аб яго тэрытарыяльнай сферы дзеяння: некалькі кантынентаў і велізарныя прасторы Сусветнага акіяна. НАТА таксама не выконвае арганізацыйна-прававых мер, якія накладаюцца на яе, як на рэгіянальную арганізацыю ў адпаведнасці з главой VIII, але працягвае настойваць на гэтым статусе, каб мець магчымасць ажыццяўляць прымусовыя дзеянні адносна іншых дзяржаў, як у выпадку з легітымацыяй агрэсіі НАТА супраць Югаславіі.

Арганізацыйная структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Паўночнаатлантычны савет (англ.: The North Atlantic Council, NAC), вышэйшы палітычны орган НАТА, складаецца з пастаянных прадстаўнікоў (у рангу пасла) усіх краін-членаў, якія праводзяць пасяджэнні як мінімум раз на тыдзень. Савет таксама збіраецца на міністэрскім і на вышэйшым узроўнях, але, у любым выпадку, ён мае аднолькавыя паўнамоцтвы ў прыняцці рашэнняў, незалежна ад узроўню, на якім гэта было зроблена. Рашэнні прымаюцца на аснове кансэнсусу. Старшынствуе на пасяджэннях Генеральны сакратар НАТА.

Савет — адзіны орган, стварэнне якога прама прадугледжана тэкстам Паўночнаатлантычнага дагавора. Савет надзелены паўнамоцтвамі ўтвараць дадатковыя органы. Так былі створаны камітэты і планавыя групы для забеспячэння работы Савета і падрыхтоўкі рэкамендацый ў спецыяльных галінах.

Пытанні, якія разглядае Савет, датычацца ўсіх аспектаў дзейнасці арганізацыі і, звычайна, засноўваюцца на дакладах i рэкамендацыях, якія рыхтуюцца па запыту Савета ніжэйшымі камітэтамі. Пытанні таксама могуць быць паднятыя нацыянальнымі пастаяннымі прадстаўнікамі ці Генеральным сакратаром.

  • Камітэт планавання абароны (англ.: Defence Planning Committee, DPC), палітыка-ваенны орган НАТА, звычайна складаецца з пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-членаў акрамя Францыі, і як мінімум двойчы на год склікаецца на ўзроўні міністраў абароны і разглядае пытанні, звязаныя з сумесным абарончым планаваннем. Камітэт планавання абароны забяспечвае кіраванне ваеннымі структурамі НATO і, у межах сваёй кампетэнцыі, мае тыя функцыі і паўнамоцтвы, што і Паўночнаатлантычны савет ў межах яго кампетэнцыі.
  • Група ядзернага планавання (англ.: Nuclear Planning Group, NPG), асноўны орган для кансультацый па ўсіх пытаннях, што адносяцца да ролі ядзерных сіл у палітыцы бяспекі і абароны НАТА. У групе ўдзельнічаюць усе краіны-члены, за выключэннем Францыі. Ісландыя ўдзельнічае як назіральнік. Група, як правіла, збіраецца два разы на год на ўзроўні міністраў абароны, звычайна разам з Камітэтам планавання абароны, а таксама на ўзроўні паслоў — па меры неабходнасці.
  • Генеральны сакратар (англ.: The Secretary General), вышэйшая службовая асоба НATO. Ён адказвае за арганізацыю і кіраўніцтва працэсам кансультацый і выпрацоўкі рашэнняў у Паўночнаатлантычным альянсе. Узначальвае пасяджэнні Паўночнаатлантычнага савета, Камітэта планавання абароны, Групы ядзернага планавання, іншых галоўных камітэтаў. Ён дзейнічае як галоўны афіцыйны прадстаўнік (англ.: principal spokesman) арганізацыі ў яе знешніх стасунках. Генеральнаму сакратару падпарадкаваны Міжнародны сакратарыят. З 2004 пасаду Генеральнага сакратара займае Яап дэ Хооп Схефер (Нідэрланды).

Пад непасрэдным кіраўніцтвам Генеральнага сакратара знаходзяцца Кабінет (англ.: Private Office) і Адміністрацыя (англ.: Office of the Secretary General) Генеральнага сакратара. Кабінет дапамагае Генеральнаму сакратару і яго намесніку (які кіруе шэрагам рабочых груп) па ўсіх аспектах іх працы. У яго штаце знаходзяцца юрысконсульт і спецыяльны саветнік па справах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Адміністрацыя Генеральнага сакратара складаецца з Выканаўчага сакратарыята, Упраўлення інфармацыі і прэсы і Службы бяспекі НATO. Выканаўчы сакратарыят (англ.: Executive Secretariat) забяспечвае функцыянаванне Савета НATO, Савета Еўра-атлантычнага партнёрства, Камітэта планавання абароны, Групы ядзернага планавання і ўсіх структур, утвораных вышэйназванымі органамі. На Выканаўчы сакратарыят ускладзена і адміністрацыйнае забеспячэнне праграмы «Партнёрства дзеля міру».

Упраўленне інфармацыі і прэсы (англ.: Office of Information and Press) складаецца са Службы СМІ (англ.: Press and Media Service) і Інфармацыйнай службы (англ.: Information Service). Дырэктар Упраўлення ўзначальвае таксама Камітэт па інфармацыі і культурных сувязях (англ.: the Committee on Information and Cultural Relations).

Служба бяспекі НATO (англ.: NATO Office of Security) каардынуе і ажыццяўляе палітыку ўнутранай бяспекі НATO. Дырэктар службы — галоўны саветнік Генеральнага сакратара па пытаннях бяспекі і старшыня Камітэта НATO па бяспецы (англ.: NATO Security Committee). Ён кіруе Службай бяспекі штаб-кватэры і адказвае за ўсеагульную бяспеку ў блоку.

  • Міжнародны сакратарыят (англ.: International Staff) забяспечвае дзейнасць Савета НATO і яго камітэтаў. Міжнародны сакратарыят складаецца з Адміністрацыі Генеральнага сакратара, пяці аддзелаў (палітычны, планавання і палітыкі абароны, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння абароны, інфраструктуры і планавання выкарыстання цывільных службаў пры надзвычайным становішчы, па навуцы і навакольным асяроддзі), кіраўніцтва справамі і кабінета фінансавага кантралёра. Кожны з аддзелаў узначальваеца памочнікам генеральнага сакратара. Акрамя таго, Міжнародны сакратарыят — гэта некалькі цывільных агенцтваў і арганізацый, размешчаных у розных краінах-членах. Гэтыя арганізацыі працуюць па спецыяльных накірунках, такіх як камунікацыі ці тылавое забеспячэнне.

Персанал Міжнароднага сакратарыята набіраецца непасрэдна арганізацыяй альбо па накіраваннях ўрадаў краін-членаў тэрмінам на тры—чатыры гады. Супрацоўнікі міжнароднага сакратарыята адказныя перад Генеральным сакратаром і абавязваюцца захоўваць поўную лаяльнасць арганізацыі на ўвесь час знаходжання на пасадзе.

  • Ваенны камітэт (англ.: Military Committee), вышэйшы ваенны орган НАТА, дае палітычным уладам блока рэкамендацыі па ваенных пытаннях дзейнасці ў зоне адказнасці НATO, забяспечвае Галоўнаму камандаванню НATO магчымасць выканання сваіх функцый. Знаходзіцца пад палітычным кіраўніцтвам Паўночнаатлантычнага савета і Камітэта планавання абароны, а калі закранаюцца ядзерныя пытанні, то і Групы ядзернага планавання. Камітэт складаецца з начальнікаў штабоў кожнай краіны-члена (у тым ліку, і Францыі, якая да 1996 года была прадстаўлена вайсковай місіяй у Ваенным камітэце). Ісландыя не мае ўзброеных сіл, але можа быць прадстаўлена цывільнай асобай. Начальнікі штабоў сустракаюцца не радзей, як два разы на год. У астатні час краіны прадстаўлены нацыянальнымі ваеннымі прадстаўнікамі, што прызначаюцца начальнікамі штабоў.
  • Інтэграваная вайсковая структура (англ.: Integrated Military Structure) знаходзіцца пад палітычным кантролем і бягучым кіраўніцтвам вышэйшага ўзроўню. Яе прызначэнне — у забеспячэнні арганізацыйных рамак абароны тэрыторый краін-членаў ад знешніх пагроз. Яна ўключае ў сябе сетку вайсковага камандавання, што пакрывае ўсю Паўночнаатлантычную зону.

НATO мае два галоўныя цэнтры камандавання — Саюзнае камандаванне аб‘яднаных ўзброеных сіл у Еўропе (англ.: Supreme Allied Commander Europe, SACEUR), размешчанае ў так званым ШЭЙПе (англ.: SHAPE — Supreme Headquarters Allied Powers Europe), непадалёку ад Монса (Бельгія), і Саюзнае камандаванне аб‘яднаных узброеных сіл у зоне Атлантычнага акіяна (англ.: Supreme Allied Commander Atlantic, SACLANT) у Норфалку (штат Вірджынія, ЗША). Існуе таксама Рэгіянальная стратэгічная група Канады—ЗША (англ.: Canada—U.S. Regional Planning Group, CUSRPG), размешчаная ў Арлінгтоне (ЗША), якой даручана каардынаваць планаванне абароны Паўночнай Амерыкі.

  • Міжнародны ваенны штаб (англ.: International Military Staff) забяспечвае дзейнасць Ваеннага камітэта і арганізуе выкананне яго рашэнняў. Супрацоўнікі Міжнароднага ваеннага штаба маюць такі ж статус у арганізацыі, як і супрацоўнікі Міжнароднага сакратарыята, але падпадаюць пад адміністрацыйную ўладу начальніка штаба альбо кіраўніка самастойнага агенцтва НАТА, у якім яны непасрэдна працуюць. Начальнік Міжнароднага ваеннага штаба выбіраецца Ваенным камітэтам і можа быць прадстаўніком любой краіны, але мець адрознае грамадзянства ад старшыні Ваеннага камітэта.

У арганізацыйным плане Міжнародны ваенны штаб падраздзяляецца на наступныя аддзелы: разведкі, планавання і палітыкi, аперацый, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, сувязі і сістэм iнфармацыi, узбраенняў i стандартызацыi. Пры начальніку Міжнароднага ваеннага штаба створаны Сiтуацыйны цэнтр НATO (англ.: NATO Situation Centre), прызначаны дапамагаць Паўночнаатлантычнаму савету, Камiтэту планавання абароны i Ваеннаму камiтэту ў выкананнi iмi сваiх функцый у крызісныя перыяды. Цэнтр кругласутачна назiрае за палiтычным, ваенным i эканамiчным станам у сферах, якiя цiкавяць НATO, наглядае i абслугоўвае сiстэмы сувязi НATO, забяспечвае магчымасцi для хуткай арганiзацыi кансультацый i камандных дзеянняў падчас перыядаў напружанасцi.

Пасля абвешчаных пасля студзеньскага 1994 самiту iнiцыятыў Паўночнаатлантычны савет заснаваў некалькi дадатковых структур, якiя дапамагаюць НATO у выкананнi яе новых задач.

Камiтэт палiтыка-вайсковага кiравання па праграме «Партнёрства дзеля міру» (англ.: Political-Military Steering Committee on Partnership for Pease, PMSE) з‘яўляецца важнейшым рабочым форумам «Партнёрства». Ён збiраецца ў розных канфiгурацыях: гэта i сустрэчы з асобнымi краiнамi-партнёрамi, i з усiмi краiнамi—ўдзельніцамі Савета Еўра-атлантычнага партнёрства.

Сумесны камiтэт па праблеме распаўсюджвання зброi (англ.: Joint Committee on Proliferation, JCP) распрацоўвае супольную палiтыку ў галiне распаўсюджвання ўзбраенняў i з‘яўляецца палiтычным форумам для кансультацый па гэтай праблеме.

Часовая група каардынавання палiтыкi (англ.: Provisional Policy Coordination Group, PPCG) працуе над праблемай падтрымання мiру i над тым, як павысіць эфектыўнасць НATO ў гэтай галiне, распрацоўвае канцэпцыю аб‘яднаных тактычных войскаў. Група адказвае за супрацоўнiцтва з Заходнееўрапейскiм Саюзам.

  • Большасць з арганізацыйных структур НАТА размешчана ў яе штаб-кватэры. Штаб-кватэра NATO (англ.: the NATO Headquarters) у Бруселi з‘яўляецца палiтычным цэнтрам Альянсу i пастаянным месцам знаходжання Паўночнаатлантычнага савета. Тут размяшчаюцца пастаянныя прадстаўнiцтвы дзяржаў-членаў, Генеральны сакратар i Мiжнародны сакратарыят, нацыянальныя вайсковыя прадстаўнiцтвы, старшыня Ваеннага камiтэта i Мiжнародны вайсковы штаб i шмат якiх агенцтваў НATO.

Каля 4 тысяч чалавек працуюць у штаб-кватэры NATO на поўнай стаўцы. З iх больш за 2000 — члены нацыянальных прадстаўнiцтваў пры НATO. Прыкладна тысячу чалавек налiчвае Мiжнародны сакратарыят i да 500 — Мiжнародны ваенны штаб.

  • У дадатак да апісаных вышэй камандных структур iснуе шэраг ваенных агенцтваў, даследчых і навучальных устаноў, падпарадкаваных Ваеннаму камiтэту або вярхоўным галоўнакамандуючым.

Дарадчая група па аэракасмiчных даследаваннях (англ.: Advisory Group for Aerospace Research and Development,AGARD) была ўтворана ў 1952 для спрыяння распрацоўкам i абмену iнфармацыяй у галiне аэракасманаўтыкi памiж краiнамi НATO. Штаб-кватэра AGARD знаходзiцца ў Парыжы.

Ваеннае агенцтва па стандартызацыi (англ.: Military Agency for Standartisation, MAS), галоўнае ваеннае агенцтва па стандартызацыi ў НATO. Створана ў Лондане ў 1951 з мэтай садзеяння аператыўнай, працэдурнай i матэрыяльна-тэхнiчнай стандартызацыi сярод членаў НATO дзеля надання войскам Альянсу большай эфектыўнасцi ў сумесных аператыўных мерапрыемствах. З 1970 размяшчаецца ў штаб-кватэры НATO у Бруселi.

Кансультацыйны камiтэт NATO па ваеннай электронiцы (англ.: NATO Electronic Warfare Advisory Committee, NEWAС) заснаваны ў 1966. Заклiканы павысiць магчымасцi электронных службаў НATO падчас баявых дзеянняў. Аналiзуе прагрэс, дасягнуты на нацыянальным узроўнi i ў iнтэграцыйных вайсковых структурах наконт магчымасцей вайсковага электроннага забеспячэння. NEWAC складаецца з прадстаўнiкоў кожнай краiны-члена НATO i вярхоўных галоўнакамандуючых.

Вучэбная група NATO (англ.: NATO Training Group, NTG) аб‘ядноўвае ўсе намаганнi ў рамках НATO па трэнiроўках i вучэннях на шматнацыянальнай аснове, спрыяе правядзенню трэнiровак i вучэнняў сярод краiн-членаў.

Камiтэт кiраўнiкоў ваенна-медыцынскiх служб краiн NATO (англ.: Committee of the Chiefs of Military Medical Services in NATO, COMEDS), таксама вядомы як EUROMED. Складаецца з вышэйшых ваенна-медыцынскiх чыноўнiкаў краiн-членаў, дзейнiчае як цэнтр па развiццi, каардынацыi i кансультаваннi Ваеннага камiтэта ў гэтай галiне.

Метэаралагiчная група Ваеннага камiтэта (англ.: Military Committee Meteorogical Group, MCMG) дае спецыяльныя парады Ваеннаму камiтэту ў сферы метэаралогii, дапамагае яму ў выпрацоўцы адпаведнай палiтыкi i тэхнiкi.

Шэсць спецыялiзаваных агенцтваў па тэлекамунiкацыях, сiстэмах сувязi i iнфарматыцы (англ.: Military Telecommunications and Communications and Information Systems (CIS) Agencies) забяспечваюць вайсковы камiтэт экспертнай падтрымкай у гэтай галiне ваеннай тэхнiкi. Памiж сабой яны спецыялiзуюцца на камунiкацыйнай i камп‘ютэрнай бяспецы (ACCSA), лiнiях сувязi (ALLA), радыёчастотах (ARFA), тактычных сродках сувязi (ATCA), узаемасувязi баз даных (ADSIA), марской сувязi (ANCA). Размяшчаюцца ў Бруселi, за выключэннем ANCA, месцазнаходжанне якога — Лондан.

Тэхнiчны цэнтр Вярхоўнага галоўнакамандавання аб‘яднанымi войскамi ў Еўропе (англ.: SHAPE Technical Centre) размяшчаецца ў Гаазе i працуе пад палiтычным кiраўнiцтвам Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб‘яднанымi ўзброенымi сiламi ў Еўропе (SACEUR). Задача цэнтра заключаецца ў тэхнiчнай дапамозе ШЭЙПу i ў правядзеннi даследаванняў для аб‘яднанага камандавання ў Еўропе. Сфера iнтарэсаў тэхнiчнага цэнтра: гатоўнасць войскаў i вайсковых структур, новыя тэхналогii ўзбраенняў, камандаванне i кантроль (iнфарматызацыя i аўтаматызацыя гэтых працэсаў), iнжынерныя сiстэмы i аператыўная дапамога.

Цэнтр падводных даследаванняў Вярхоўнага галоўнакамандуючага войскамi ў зоне Атлантыкi (англ.: SACLANT Undersea Research Centre, SACLANTCEN) створаны ў 1959 каля Спецыi ў Iталii i афiцыйна стаў структурай НАТА ў 1963. Распрацоўвае парады SACLANT у галiне барацьбы з падводнымi лодкамi i мiнамi. Праводзiць i акiянаграфiчныя даследаваннi.

У 1996 пачало працу агенцтва па нагляду за навуковым i тэхналагiчным працэсам у Альянсе — Арганiзацыя па даследаваннях i тэхналогiях (англ.: Research and Technology Organisation, R&TO). Створаная для больш паспяховага кiраўнiцтва даследчымi праграмамi ў рамках ужо iснуючых Дарадчай групы па аэракасмiчных даследаваннях (AGARD) i Групы абарончых даследаванняў (англ.: Defence Research Group, DRG), R&TO кiруецца Саветам (англ.: R&T Board), якi, у сваю чаргу, замяніў сабой органы кiравання AGARD i DRG. Савет каардынуе абмен навуковай iнфармацыяй памiж краiнамi-членамi. Складаныя сiстэмы навукова-даследчых супольнасцей краiн прадстаўленыя трыма элементамi: урадавая, прамысловая i акадэмiчная навука ў галiне абароны.

НATO валодае трыма навучальнымi ўстановамi. Аборончы коледж НATO (англ.: NATO Defence College) заснаваны ў Парыжы ў 1951, пераведзены ў 1966 у Рым. Рыхтуе афiцэраў i цывiльны персанал для заняцця ключавых пастоў у НATO i нацыянальных адмiнiстрацыях.

Школа НATO (англ.: NATO (SHAPE) School), размешчаная каля Оберамергаў у Германii, — адзiн з галоўных цэнтраў падрыхтоўкi ваенных i цывiльных спецыялiстаў для службы ў НАТА. Створаная ў 1953, у 1966 перайшла пад аператыўны кантроль SACEUR. З 1953 падрыхтоўку ў школе прайшлi больш як 50 000 афiцэраў i цывiльных асоб. Кожны год каля 6 тысяч слухачоў наведваюць курсы па спецыяльнасцях: ядзерная, бiялагiчная i хiмiчная абарона, вайсковая электронiка, камандаванне i кантроль, мабiльныя войскi, шматнацыянальныя войскi, падтрыманне мiру, ахова навакольнага асяроддзя, крызiснае кiраванне.

Школа сродкаў сувязi i iнфармацыйных сiстэм (англ.: NATO Communicatians and Information Systems (CIS) School) забяспечвае ўзмоцненую падрыхтоўку цывiльнага i ваеннага персаналу перад накiраваннем iх на працу ў камунiкацыйныя i iнфармацыйныя службы НATO. Размяшчаецца школа на базе iтальянскiх ВПС у Лацiне.

Механізм супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Усе краiны-члены НATO у поўнай меры ўдзельнiчаюць на палiтычным узроўнi супрацоўнiцтва ў рамках Альянсу i ўсе аднолькава прынялi на сябе абавязкi, што ўтрымлiваюцца ў арт. 5 Паўночнаатлантычнага дагавора i сiмвалiзуюць непадзельнасць iх бяспекi, а менавiта, што напад на адну цi некалькi краiн разглядаецца як напад на ўсе краiны-члены. Нiводная краiна-член НATO не павiнна спадзявацца толькi на свае ваенна-палітычныя намаганнi і эканамiчныя рэсурсы. Роўнасць бяспекі краін-членаў — у адсутнасцi залежнасцi памiж ёй i тымi нацыянальнымi вайсковымi магчымасцямi, што ўкладзеныя ў агульную стабiльнасць.

Спосаб функцыянавання НАТА забяспечвае ўлік патрэбнасцей краiн-членаў ў адпаведнасцi з iх становiшчам у арганізацыі. Так, Ісландыя, не маючы ўзброеных сiлаў, прадстаўлена ў ваенных органах НАТА цывiльным прадстаўнiком.

Францыя, застаючыся паўнавартым членам арганізацыі i яе палiтычных структур, выйшла ў 1966 з інтэграванай вайсковай структуры НATO, не ўдзельнiчала ў працы Камiтэта планавання абароны, Групы ядзернага планавання і Ваеннага камiтэта. Рэгулярныя кантакты з ваеннымi структурамi НATO афыццяўлялiся праз французскую ваенную мiсiю пры Ваенным камiтэце, а таксама праз удзел у асобных галiнах супрацоўнiцтва (сродкi сувязi, узбраеннi, матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне i г.д.). З 1995 Францыя аднавіла работу ў Камiтэце планавання абароны і Ваенным камітэце, але адносіны з інтэграванай вайсковай структурай НАТА не змяніліся: яны працягваюць рэгулявацца двухбаковымi пагадненнямi.

Iспанiя ўдзельнiчае ў працы Камiтэта планавання абароны, Групы ядзернага планавання і Ваеннага камiтэта. У адпаведнасцi з вынiкамi нацыянальнага рэферэндуму 1986, Iспанiя не ўдзельнiчае ў iнтэграванай вайсковай структуры НATO, але прымае ўдзел у калектыўным абарончым планаваннi. Дамоўленасцi аб вайсковай каардынацыi дазваляюць iспанскiм войскам супрацоўнiчаць з iншымi саюзнымi войскамi ў спецыяльных галiнах, застаючыся пры гэтым за межамi iнтэграванай вайсковай структуры. У 1996 iспанскi парламент пагадзіўся з рашэннем урада аб пераходзе да поўнага ўдзелу Iспанii ў аб'яднанай вайсковай структуры НАТА.

Усе без выключэння краiны НATO удзельнiчаюць у працы Камiтэта палiтыка-вайсковага кiравання па праграме «Партнёрства дзеля міру» i iншых групах, што дзейнiчаюць па праграмах Савета еўра-атлантычнага партнёрства i «Партнёрства дзеля міру».

Адрозненнi памiж краiнамi-членамi НATO могуць таксама быць вынiкам геаграфiчнага, палiтычнага, ваеннага або канстытуцыйнага становiшча. Так, удзел Нарвегi i Данii ў ваенных планах НATO абмяжоўваецца нацыянальным заканадаўствам, па якiм немагчыма размяшчэнне ядзернай зброi i замежных войск на iх нацыянальнай тэрыторыi ў мiрны час.

Выпрацоўка палiтыкi НАТА і падрыхтоўка канкрэтных мерапрыемстваў ажыццяўляецца на падставе рэгулярных узаемных кансультацый краін-членаў. Такія кансультацыi могуць мець некалькi форм:

  • аднабаковае прадастаўленне iнфармацыi кiм-небудзь з удзельнiкаў;
  • двухбаковы цi шматбаковы iнфармацыйны абмен;
  • уведамленне iншых удзельнiкаў аб рашэннях, прынятых на нацыянальным узроўнi (у тым лiку з мэтай атрымаць ухваленне з боку партнёраў);
  • папярэдняе паведамленне аб падрыхтоўваемых акцыях;
  • папярэднiя кансультацыi з мэтай узгаднення паралельных дзеянняў, якiя будуць ажыццяўляцца кожным з удзельнiкаў iндывiдуальным чынам;
  • кансультацыi з мэтай выпрацоўкi такiх рашэнняў, якiя павiнны прымацца цi ажыцяўляца на калектыўнай аснове.

Рэгулярныя кансультацыi па палiтычных пытаннях таксама маюць месца ў рамках Савета еўра-атлантычнага партнёрства i пры сустрэчах Паўночнаатлантычнага савета i палiтычных камiтэтаў з партнёрамi па супрацоўнiцтву — дзяржавамі, якія не з'яўляюцца членамі НАТА.

Галоўнымi форумамi НATO для iнтэнсiўных кансультацый падчас перыядаў палітычнай напружанасці з‘яўляюцца Паўночнаатлантычны савет i Камiтэт планавання абароны пры падтрымцы Ваеннага камiтэта і палiтычных камiтэтаў. Стабiльнасць камунiкацыйнага працэсу забяспечвае Сiтуацыйны цэнтр НATO, якi круглыя суткi падтрымлiвае сувязь са сталiцамi дзяржаў-членаў НATO i галоўнакамандуючымi войскамi НATO.

Месца і роля ў свеце[правіць | правіць зыходнік]

Трансфармацыя НАТА[правіць | правіць зыходнік]

Лонданскі саміт НАТА 1990, Рымскі саміт НАТА 1991, Стратэгічная канцэпцыя НАТА 1991, Савет еўра-атлантычнага партнёрства, Праграма «Партнёрства дзеля міру», Вашынгтонскі саміт НАТА 1999, Стратэгічная канцэпцыя НАТА 1999.

Аперацыі НАТА[правіць | правіць зыходнік]

  • Аперацыі 19921993 у былой Югаславii: нагляд ваенна-марскiмi сіламі за выкананнем эмбарга ў Адрыятыцы, усталяванага ў адпаведнасцi з рэзалюцыяй № 787 Савета Бяспекi ААН; кантроль зоны, забароненай для палётаў над Боснiяй i Герцэгавiнай, забяспечаны самалётамi НATO, у адпаведнасцi з рэзалюцыяй № 781 Савета Бяспекi ААН.
  • Ажыццяўленне ваеннага аспекту мiрнага дагавора па Боснii 1995 у рамках шматнацыянальных «выканаўчых» сіл (англ.: Implementation Force, IFOR): аперацыя «Сумесная спроба» (англ.: Joint Endeavour) снежань 1995—снежань 1996.
  • Стабілізацыйныя сілы (англ.: Stabilisation Force, SFOR).
  • Аперацыя супраць Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія «Аб'яднаная сіла» (англ.: Operation Allied Force) ў 1999.
  • Аперацыі пасля 11 верасня 2001 (англ.: Operation Eagle Assist, Operation Active Endeavour). Ваенная прысутнасць НАТА ў Афганістане ў рамках Міжнародных сіл па забеспячэнню бяспекі (англ.: International Security Assistance Force, ISAF) з 2003.

Узаемадзеянне з іншымі арганізацыямі[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Еўрапейскі Саюз, Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Савет Еўропы.

Адносіны з Рэспублікай Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё поўнамаштабнага супрацоўніцтва з НАТА — адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Наша дзяржава ўдзельнічае ў Савеце еўра-атлантычнага партнёрства з 1992 (да 1997 — Савет Паўночнаатлантычнага супрацоўніцтва), у праграме «Партнёрства дзеля міру» — з 1995. Удзел у мерапрыемствах Навуковай праграмы НАТА беларускія вучоныя бяруць з 1993. Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры НАТА адкрыта ў 1998.

Супрацоўніцтва Беларусі і НАТА вядзецца па наступных асноўных накірунках: адпрацоўка ўзаемадзеяння пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, кіраванне крызіснымі сітуацыямі, моўная падрыхтоўка афіцэраў, ваенная адукацыя, дэмакратычны кантроль над узброеннымі сіламі, планаванне і правядзенне аперацый па падтрыманні міру, ваенная геаграфія, гуманітарнае размініраванне, меры палітычнага і ваеннага характару, скіраваныя супраць распаўсюджання ядзернай, бактэрыялагічнай і хімічнай зброі, планаванне, арганізацыя і кіраванне нацыянальнымі праграмамі ў галіне абарончых даследаванняў і тэхналогія, стралковая зброя і лёгкія ўзбраенні.

Вясной 1999 Беларусь асудзіла агрэсію супраць Югаславіі і часова прыпыніла адносіны з НАТА, пазней яны былі адноўлены ў поўным аб'ёме. Восенню 2001 Беларусь аказала некаторую практычную дапамогу НАТА пры падрыхтоўцы міжнароднай антытэрарыстычнай ваеннай аперацыі ў Афганістане.

У сакавіку 2011 года ў Беларусі заснаваны Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва, які скіраваны на еўраатлантычную інтэграцыю Беларусі шляхам ажыццяўлення праектаў у вобласці інфармацыйнага забяспячэння суб'ектаў грамадства Беларусі [3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Таксама ўжываюцца пераклады назвы са словамі «пакт», «альянс».
  2. Statement by the North Atlantic Council
  3. Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]