Сухель Аль-Хасан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сухель аль-Хасан
араб. سُهَيْلُ سَلْمَانَ الْحَسَنِ‎‎
Мянушка Тыгр
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1970
Месца нараджэння Джабла, Латакія, Сірыя
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Сірыя
Род войскаў Syrian Arab Army[d]
Гады службы 1991 — сучаснасць
Званне брыгадны генерал
Камандаваў 25-я дывізія спецыяльнага прызначэння («Сілы Тыгра»)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Сухе(й)ль Сальман аль-Хасан (араб. سهيل الحسن‎‎; нар. 10 чэрвеня 1970, Джабла, Латакія, Сірыя), таксама вядомы па мянушцы «Тыгр» (араб. نمر‎‎) — брыгадны генерал сірыйскай арміі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Сірыі, камандуючы 25-й дывізіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сухель з’яўляецца алавітам. У адным з інтэрв’ю заяўляў, што мае сына, але не бачыў яго з пачатку вайны ў Сірыі[1].

У 1991 годзе скончыў Акадэмію ВПС, пасля чаго праходзіў службу ў розных падраздзяленнях ВПС і СПА Сірыі. Пазней быў пераведзены ў разведвальную службу, дзе займаўся падрыхтоўкай падраздзялення спецыяльных аперацый[2].

Удзельнічаў у сірыйскім канфлікце з самага яго пачатку, займаючыся падаўленнем масавых беспарадкаў у 2011 годзе[1]. У жніўні 2013 года стратэгічна важны горад Эрыха ў правінцыі Ідліб быў вызвалены сірыйскай арміяй пад кіраўніцтвам Сухеля Аль-Хасана[3][4][5].

Увосень таго жа года была сфарміравана 25-я дывізія спецыяльнага прызначэння, вядомае таксама як «Сілы Тыгра», якую ўзначаліў Аль-Хасан. Гэтая дывізія стала элітным падраздзяленнем арміі Сірыі і перакідвалася на розныя ўчасткі фронту. Толькі з верасня 2013 па лістапад 2015 байцы Аль-Хасана ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях за правінцыі Алепа[6], Хомс[7], Ідліб[8] і Хама[9], а таксама займаліся дэблакіроўкай аэрапорта Квайрэс[10][11] President Bashar Al-Assad personally congratulated Suheil al-Hassan on his role in breaking the siege on the air-base.[12].

Увясну 2016 і зімой 2017 гадах Аль-Хасан прымаў удзел у двух сумесных з расійскімі вайскоўцамі аперацыямі па вызваленні Тадмара і Пальміры. У жніўні 2017 года за паспяховае наступленне і вызваленне горада Эс-Сухнэ і населенага пункта Эль-Кдэр ад ІД атрымаў ад міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу падзячны ліст і ўзнагародную халодную зброю[13]. У кастрычніку войскі пад яго пачаткам правялі аперацыю на ўсходзе краіны ў правінцыі Дэйр-эз-Зор, вызваліўшы гарады Меядзін і Маадан, а таксама шэраг вёсак у даліне ракі Еўфрат[14].

Са снежні 2019 па сакавік 2020 займаўся зачысткай паўночнага захада Сірыі ад пратурэцкіх груповак, дзе потым сутыкнуўся з рэгулярнай турэцкай арміяй[15][16].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

25 снежня 2015 года ўказам прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ўзнагароджаны расійскім ордэнам Дружбы за «заслугі ва ўмацаванні дружбы, баявога і ваеннага супрацоўніцтва паміж Расійскай Федэрацыі і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай»[17].

9 мая 2018 года брыгаднаму генералу ўручаны расійскі Ордэн Суворава[18].

Характарыстыка камандавання[правіць | правіць зыходнік]

Першы раз, будучы яшчэ палкоўнікам, Аль-Хасан адмовіўся ад павышэння да брыгаднага генерала, каб працягнуць весці свае войскі непасрэдна на поле бою. Яго тактыка характарызуецца «выпальваннем зямлі» артылерыйскімі ўдарамі з наступным нападам на пазіцыі паўстанцаў. Сухель Аль-Хасан ні разу не пацярпеў паразы ў бітвах з баевікамі. Часам яго байцы вяшчалі па гучнагаварыцелю вершы свайго камандзіра, папярэджваючы праціўніка аб тым, што хутка прыйдзе Аль-Хасан, калі яны не здадуцца. Сам ён казаў, што заўсёды імкнецца даць шанец сваім ворагам здацца, але не мае ніякай жалю да тых, хто не выконвае ўмовы здачы зброі[19].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Barthe, Benjamin (12 December 2014). "The Syrian Tiger: Assad's Biggest Threat May Be From Within". Worldcrunch. Le Monde. Архівавана з арыгінала 28 чэрвеня 2015. Праверана 2 May 2015. The colonel, estimated to be in his early fifties {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2015. Праверана 25 жніўня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2015. Праверана 25 жніўня 2020.
  2. Battered but hardened, Syria army adapts to guerrilla war. Yahoo News (21 кастрычніка 2014). Праверана 14 November 2014.
  3. Army retakes strategic town in northwest Syria(недаступная спасылка) (3 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2016. Праверана 14 November 2014.
  4. Syrian forces capture strategic northern town: opposition(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2014. Праверана 14 November 2014.
  5. Syrian regime forces fight on multiple fronts around Aleppo – Al-Monitor: the Pulse of the Middle East. Al-Monitor. Архівавана з першакрыніцы 4 May 2015. Праверана 2 May 2015.
  6. Syria army retakes northern strategic town. Архівавана з першакрыніцы 4 October 2013. Праверана 14 November 2014.
  7. Syria fights to free gas field from Islamic State. sacbee. Архівавана з першакрыніцы 27 July 2014. Праверана 25 October 2014.
  8. Syria Video Feature: When Famous Colonel "The Tiger" Hassan Appealed to Damascus for Reinforcements. EA WorldView. Праверана 2 May 2015.
  9. Syria Analysis: The Assad Regime Is In Serious Trouble Near Hama. EA WorldView. Праверана 14 November 2014.
  10. ISIL siege of Aleppo airbase 'broken by Syrian army'. Праверана 12 June 2016.
  11. Syrian troops capture northern village from IS. Праверана 12 June 2016.
  12. Desk, News. President Assad Congratulates Colonel Hassan for Liberating the Kuweires Airport(недаступная спасылка) (11 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2015. Праверана 12 June 2016.
  13. "Глава Генштаба России наградил сирийского генерала за высадку десанта в тыл ИГ". RT. 2017-08-19.
  14. Breaking: Syrian Army liberates ISIS capital city Архівавана 26 лютага 2018.
  15. "Esad'ın katliamcı generali Süheyl Hasan, SİHA ile vuruldu". A Haber. 5 March 2020. Праверана 5 March 2020.
  16. "Son dakika: İdlib'de SİHA'lardan nokta atışı! Rejim komutanı Süheyl El Hasan SİHA ile vuruldu". Takvim. 5 March 2020. Праверана 5 March 2020.
  17. Prominent Tiger Forces Commander Promoted to Major General(недаступная спасылка) (15 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2018. Праверана 25 жніўня 2020.
  18. Тигр в Химках на Празднике. Награждение. (9 мая 2018). Праверана 27 ліпеня 2018.
  19. "An audience with 'the Tiger' – Bashar al-Assad's favourite soldier". The Independent. Праверана 14 November 2014.