Сучыныя войны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сучыныя войны (руск.: сучьи войны) — канфліктнае супрацьстаянне ў савецкіх канцэнтрацыйных лагерах у перыяд з 1945 да смерці Іосіфа Сталіна ў 1953 годзе.

Рускае слова «сука» мае моцную негатыўную канатацыю. У расійскім крымінальным арго, яно тычыцца чалавека са злачыннага свету, які супрацоўнічаў з праваахоўнымі органамі або ўрадам, то бок «ссучился» (скурвіўся). У савецкай турэмнай сістэме гэта гістарычная і сацыяльная структура паходзіць з часоў царскай, захавалася яна і ў цяперашняй расійскай сістэме. Адзін з важных прынцыпаў структуры — вязні не мусяць служыць або супрацоўнічаць з урадам. Правіла ахоплівае ўсе віды супрацоўніцтва, не толькі «даносніцтва» і іншае падобнае.[1][2]

Падчас Другой сусветнай вайны савецкім урадам для большасці зняволеных было пастаноўлена, што ў абмен на ваенную службу іх памілуюць або скароцяць тэрміны зняволення. Пасля вайны многія з іх вярнуліся ў турмы і працоўныя лагеры, дзе былі абвешчаны «сукамі» і знаходзіліся ўнізе іерархіі зняволеных. У выніку, яны імкнуліся выжыць у супрацоўніцтве з турэмнай адміністрацыяй, а наўзамен атрымалі лепшыя ўмовы ў турме.[1]

Вяртанне ў лагеры крымінальнікаў удзельнікаў вайны стала пачаткам канфлікту паміж імі і лідарамі крымінальнага падполля — «ворами в законе» (злодзеямі ў законе). Многія зняволеныя былі забіты падчас сучыных войнаў. Турэмныя ўлады не звярталі на гэта ўвагі, бо «сучыныя войны» скарачалі агульную колькасць зняволеных.

Зноскі

  1. а б Varlam Shalamov, Essays on Criminal World, «Bitch War» (Shalamov’s essay online (Russian)) in: Varlam Shalamov (1998) «Complete Works» (Варлам Шаламов. Собрание сочинений в четырех томах), vol. 2, printed by publishers Vagrius and Khudozhestvennaya Literatura, ISBN 5-280-03163-1, ISBN 5-280-03162-3
  2. A. V. Kuchinsky Prison Encyclopedia, (Кучинский А. В. — Тюремная энциклопедия, a fragment online (Russian))