Сцяпан Ільіч Мандроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Ільіч Мандроўскі
Дата нараджэння 1820
Дата смерці не раней за 1880
Род дзейнасці урач, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені

Сцяпан Ільіч Мандроўскі (1820 — не раней за 1880) — расійскі і беларускі ваенны медык і арганізатар аховы здароўя[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын праваслаўнага святара[2].

Скончыў з залатым медалём Маскоўскую медыка-хірургічную акадэмію ў 1842 годзе і паступіў у 1-ы флотскі экіпаж. У 1843 годзе лекар Нарвскага егерскага палка  (руск.)[3], праз год быў пераведзены ў 5-ы сапёрны батальён[2].

У 1852 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

У 1858 годзе надворны саветнік Мандроўскі «па стане здароўя» прызначаны малодшым ардынатарам Кіеўскага ваеннага шпіталя  (руск.) з захаваннем атрымоўванага жалавання[2][4]. У тым жа годзе яму прызначылі дадатковую плату ў памеры 125 рублёў 47 капеек і ўзнагародзілі ордэнам Святога Станіслава 2-й ступені[2][5].

У 1860 годзе стаў старшым урачом 1-га лейб-гвардыі Атаманскага палка[3].

Калі пачалося Польскае паўстанне, С. І. Мандроўскі, як лекар, які доўга служыў у заходніх абласцях Расіі і ў Царстве Польскім і добра ведаў гэты тэатр ваенных дзеянняў, быў прызначаны галоўным доктарам Віленскага (у 1864 годзе), а затым Бабруйскага (у 1865 годзе) ваенных шпіталяў. І толькі калі канфліктная сітуацыя ў Польшчы сціхла, 20 чэрвеня 1870 года С. І. Мандроўскі быў прызначаны галоўным урачом Кіеўскага ваеннага шпіталя  (руск.)[6][7]. Ужо 15 ліпеня 1870 года ён быў узведзены ў чын сапраўднага стацкага саветніка[8].

22 чэрвеня 1880 года С. І. Мандроўскі быў звольнены са службы «па прашэнні» у чыне тайнага саветніка і з мундзірам[2][9].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалер ордэна Святога Уладзіміра 4-й ступені<ref name="МСІ">.
  • Кавалер ордэна Святога Станіслава 2-й ступені<ref name="СІМ">

Зноскі

  1. А. Крылов-Толстикович «Русские врачи XIX-начала XX вв.»
  2. а б в г д Степан Ильич Мандровский (руск.)
  3. а б https://wiki.bobr.by/%D0%9C%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9,_%D0%A1%D1%82%D0%B5%D0%BF%D0%B0%D0%BD_%D0%98%D0%BB%D1%8C%D0%B8%D1%87 (руск.)
  4. Официальная часть. Постановления и распоряжения правительства // ВМЖ. — 1858. — № 10. — С. 45.
  5. Официальная часть. Постановления и распоряжения правительства // ВМЖ. — 1858. — № 4. — С. 77.
  6. Змеев Л. Ф. Русские врачи-писатели. Тетрадь 2. — СПб., 1886. — С. 9.
  7. ОГА МОУ. — Ф. 144. — Оп. 33047. — Д. 32. — Л. 100
  8. ОГА МОУ. — Ф. 144. — Оп. 33047. — Д. 31. — Л. 1
  9. Официальная часть. Постановления и распоряжения правительства // ВМЖ. — 1880. — № 8. — С. 74

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История Киевского военного госпиталя. Киевский военный госпиталь в XVIII—XIX веках. Становление и развитие военной медицины в Украине // М. П. Бойчак — К.: «Пресса Украины», 2006. С. 397—398