Сыч касматаногі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Aegolius-funereus-001.jpg

Міжнародная Чырвоная кніга

Status iucn3.1 LC ru.svg Знаходзяцца пад найменшай пагрозай
Выклікаюць найменшыя асцярогі
IUCN 3.1 Least Concern : / 143290

Сыч касматаногі (Aegolius funereus) — невялікая сава з буйной шырокай галавой, з адметным тваравым дыскам і маленькімі пёркавымі вушкамі. Памер птушкі ў сярэднім не перавышае памеры голуба. Агульная даўжыня 21-27 см, даўжыня крыла 16-19 см, маса - 120-190 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Крылы доўгія і шырокія. Хвост кароткі. Лапы з густым пер'ем да кіпцюроў (ад гэтага назва). Афарбоўка бурая з белымі плямамі. Апошнія добра прыкметныя на галаве, шыі, плячах. Ніз светла-шэры, з нярэзкімі светла-бурымі стракацінкамі. Вочы і дзюба жоўтыя, кіпцюры чорныя. Маладыя птушкі адрозніваюцца ад дарослых каштанава-бурым апярэннем.

Гл.таксама [правіць]