Сяргей Анатолевіч Мартынаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Мартынаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Анатолевіч Мартынаў
Дата нараджэння 18 мая 1968(1968-05-18) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Від стралковага спорту кулявая стральба (вінтоўка)
Трэнеры ў цяпер. час Эдуард Яраш
Рост/Вага 172 см / 70 кг
Медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Сідней 2000 Вінтоўка лежучы, 50 м
Бронза Афіны 2004 Вінтоўка лежучы, 50 м
Золата Лондан 2012 Вінтоўка лежучы, 50 м
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь

Сяргей Анатолевіч Марты́наў (нар. 18 мая 1968, Вярэя, Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі спартсмен (кулявая стральба). Алімпійскі чэмпіён, удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў.

Бронзавы прызёр Алімпіяд 2000 і 2004. Чэмпіён свету 2006 і 2010. Алімпійскі чэмпіён 2012 у стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі з 50 метраў у становішчы лежачы.

Заслужаны майстар спорту Беларусі. 6 разоў на працягу 15 гадоў паўтараў абсалютны сусветны рэкорд (600 ачкоў) у стральбе з вінтоўкі на 50 м са становішча лежачы (1997, 1998, 2000, 2005, 2006, 2012).

Займаўся ў Брэсце ў будынку СШ № 12.

Чэмпіён свету ў камандным заліку (Масква, Расія, 1990 г. ВМ; Мілан, Італія 1994 УП). Срэбны прызёр ў камандным заліку (Заграб, Харватыя, 1989 г. УП).

Чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (Брно, Чэхія, 1993 г. ВМ), у асабістым заліку (Фінляндыя, 1990 г. ВМ).

Уладальнік Кубка свету (1989, 2000 г. ВМ).

Чэмпіён ІХ Спартакіяды народаў СССР (Масква, 1987 г.) ў асабістым заліку (УП) і бронзавы прызёр ў асабістым заліку (ВМ).

Мартынаў на летніх Алімпійскіх гульнях[правіць | правіць зыходнік]

Дысцыпліна 1988 1992 1996 2000 2004 2008 2012
Вінтоўка са становішча лежучы, 50 м 6-ы
598+101,6

598+102,3

596+105,6
8-ы
595+103,3

600+105,5
Вінтоўка з 3 становішчаў, 50 м 8-ы
1166+97,9
9-ы
1164
29-ы
1152
34-ы
1156
Пнеўматычная вінтоўка, 10 м 14-ы
588

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]