Сяргей Мікалаевіч Урванцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Мікалаевіч Урванцоў
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1863(1863-06-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1937(1937-01-05) (73 гады)
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Мікалаевіч Урванцоў (12 чэрвеня 1863, Казань — 5 студзеня 1937) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Казані ў сям’і Мікалая Мікалаевіча Урванцова, прадстаўніка вядомага казанскага роду[2]. Браты Сяргея Урванцова, Леў  (руск.) і Мікалай, а таксама сын Льва Міхаіл, былі вядомыя прафесійнай дзейнасцю, звязанай з тэатральнай справай[2].

Скончыў медыцынскае аддзяленне Казанскага Імператарскага ўніверсітэта ў 1893 годзе[2][3]. У 1898 годзе атрымаў званне доктара медыцыны[1].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1902 годзе ўзначаліў туберкулёзны санаторый Чырвонага Крыжа ва Уфімскай губерні  (руск.)[3].

З 1907 года займаў пасаду ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні мінскага губернскага праўлення[4]. Гэтую пасаду займаў да 1917 года[3].

У савецкі час ён працаваў загадчыкам лячэбным і санітарна-эпіядэміялагічным аддзеламі Мінскага губернскага аддзелу аховы здароўя БССР, а потым — галоўным урачом некалькіх мінскіх бальніц[3].

Памёр 5 студзеня 1937 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска[3].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля прыезду на працу ў Мінск стаў актыўным членам Таварыства мінскіх урачоў, а ў хуткім часе і яго прэзідэнтам[3]. Стаў ініцыятарам правядзення першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі дабрадзейнай акцыі «Дзень белай кветкі  (руск.)»[3][5].

Па ініцыятыве С. Урванцова была створана і запрацавала ў Мінску хуткая медыцынская дапамога[3][6][7].

Ганаровы член Таварыства мінскіх урачоў, ганаровы член Мінскага таварыства аховы народнага здароўя[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Надзеяй Мікалаеўнай Урванцовай (? — 8 сакавіка 1929). Мелі дачку.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Больш за 15 навуковых прац[3] па тэорыі і практыцы развіцця медыка-санітарнай справы ў дарэвалюцыйнай Беларусі, абагульненні вопыта барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі[1].

Асобныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Медико-санитарный очерк города Минска. 1910
  • История ночных врачебных дежурств в г. Минск//Минские врачебные известия. — 1910. — № 10
  • Краткий исторический очерк больницы для хроников. 1925
  • История развития врачебного дела в Минской губернии в дореволюционное время. 1928

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2006.
  • История медицины Беларуси в биографиях ее врачей : XVII-1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011.
  • Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь / [Авт.-сост.: Л. С. Мелешко и др.]. ― Минск, 2001.
  • Беляцкий, Д. П. Сергей Николаевич Урванцов / Д. П. Беляцкий // Здравоохранение Белоруссии. — 1970. — № 10. — С. 76-78