Сімплексная сувязь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сі́мплексная сувязь[1] — сувязь, пры якой інфармацыя перадаецца толькі ў адным кірунку.

Ёсць два вызначэнні сімплекснай сувязі.

  • Па вызначэнні ANSI схема сімплекснай сувязі дазваляе перадаваць сігналы заўсёды толькі ў адным кірунку. Такая сувязь выкарыстоўваецца ў радыёвяшчанні, бо няма неабходнасці перадаваць якія-небудзь дадзеныя назад на радыёперадаючую станцыю. Іншы прыклад сімплекснай сувязі — аднанакіраваная сувязь паміж пускавой устаноўкай і ракетай з радыёкамандным кіраваннем, калі каманды перадаюцца ракеце, але прыём інфармацыі ад ракеты не прадугледжаны.
  • Па вызначэнні ITU-T схема сімплекснай сувязі дазваляе перадаваць сігналы ў кожны момант часу толькі ў адным кірунку. У іншы момант часу сігналы могуць перадавацца ў процілеглым кірунку. Такі від сувязі звычайна называюць паўдуплекснай сувяззю. Прыкладам гэтага віду сувязі могуць служыць сеткавыя карты, злучаныя кааксіяльным кабелем і многія віды тэхналагічнай радыёсувязі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]