Сіямскія блізняты
| Сіямскія блізняты | ||
|---|---|---|
| МКХ-10 | Q89.4 | |
| МКХ-9 | 759.4 | |
Сіямскія блізняты — аднаяйкавыя блізняты, якія не цалкам падзяліліся ў эмбрыянальным перыядзе развіцця і маюць агульныя часткі цела або ўнутраныя органы. Звычайна аплодненая яйцаклетка дзеліцца на шосты дзень пасля зачацця. Сіямскія блізняты ўтвараюцца, калі яйцаклетка дзеліцца вельмі позна, праз 14-15 дзён пасля апладнення. Да гэтага часу клеткі зародка спецыялізуюцца так, што поўны падзел блізнят ва ўлонні маці робіцца немагчымым. Верагоднасць нараджэння сіямскіх блізнят складае прыкладна адзін выпадак на 200000 родаў. Каля паловы сіямскіх блізнят нараджаюцца мёртвымі. Узровень выжывання немаўлят 5-25%. Часцей сіямскія блізняты маюць жаночы пол (70-75% выпадкаў). Некаторыя сіямскія блізняты падвяргаюцца хірургічнаму раздзяленню.
Змест |
Этымалогія [правіць]
Тэрмін з'явіўся ў 19 стагоддзі са з'яўленнем братоў Чанг і Энг Банкер (Chang and Eng Bunker; 1811-1874), якія нарадзіліся ў Сіяме (сучасны Тайланд). Шмат гадоў яны гастралявалі з цыркам П. Т. Барнума пад мянушкай «Сіямскія блізняты». Чанг і Энг мелі зрослыя храсткі грудной клеткі (так званыя двайняты-ксіфапагі). У сучасных умовах іх маглі падзяліць. Яны памерлі ў студзені 1874, калі Чанг першым памёр ад пнеўманіі, Энг ў гэты час спаў. Знайшоўшы свайго брата мёртвым, Энг памёр, хоць ён быў здаровы.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіямскія блізняты- Сіямскія блізняты, гісторыі падзелу
- Цікавыя факты: Сіямскія блізняты
Па-англійску [правіць]
- Conjoined twins — Geneva Foundation for Medical Education and Research
- The Lives and Loves of Daisy and Violet Hilton by Dean Jensen, Ten Speed Press, 2006.
- Friends of Conjoined Twins News & Discussion Forum
- The site of the medical Saudi team responsible for the numerous successful separation surgeries
- Fortean Times article on some recent and classic cases
- Eng and Chang — The Original Siamese Twins; The University of North Carolina at Chapel Hill, The North Carolina Collection Gallery
- The Human Marvels: A Historical Reference Site run by J. Tithonus Pednaud, Teratological Historian
- «Siamese Twins» at the Rotten Library
- http://www.msnbc.msn.com/id/14359862/
- Ronnie and Donnie Galyon
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |