Таксаномія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Швейцарскі батанік Агюстэн Дэкандоль, які ўпершыню прапанаваў слова «таксаномія» у 1813 годзе

Таксано́мія (ад стар.-грэч.: τάξις — лад, парадак і νόμος — закон) — раздзел біялогіі, які займаецца класіфікацыяй і сістэматызацыяй (напрыклад, відаў жывых арганізмаў).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Слова «таксаномія» ўпершыню прапанаваў Агюстэн Дэкандоль у 1813 годзе. Ён займаўся класіфікацыяй раслін і аднёс гэтае паняцце да біялогіі. Пазней з'явіліся таксаномія ў лінгвістыцы, геаграфіі і геалогіі.

Сучасныя погляды на таксаномію[правіць | правіць зыходнік]

З пункту погляду матэматыкі, таксаномія займаецца пабудовай дрэвападобнай структуры класіфікацыі пэўных аб'ектаў. Уверсе гэтай структуры агульная класіфікацыя (карнявы таксон). Ён уключае ўсе аб'екты пэўнай таксаноміі. Таксоны больш нізкага ўзроўню класіфікуюць аб'екты больш спецыфічна. Яны адносяцца да падмностваў гэтых аб'ектаў. Сучасная біялагічная класіфікацыя, напрыклад, з'яўляецца іерархічнай сістэмай, у падмурку якой знаходзяцца асобныя арганізмы (індывідуумы). На розных узроўнях іерархіі гэтай сістэмы знаходзяцца таксоны, кожны з якіх падпарадкаваны аднаму і толькі аднаму таксону больш высокага рангу. Адна з найбольш фундаментальных праблем таксаноміі заключаецца ў вызначэнні спосабу існавання таксону.

Словы «таксаномія» і «сістэматыка» часта выкарыстоўваюць як сінонімы, але строга кажучы, таксаномія з'яўляецца часткай сістэматыкі.

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Таксанамічныя катэгорыі