Тараканавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тараканы
Gromphadorhina portentosa
Blatta orientalisЧорны таракан
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Blattoidea Brunner von Wattenwyl, 1882

Сямейства
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   102427
NCBI   85823
EOL   413

Тараканавыя, Тараканы (Blattoptera або Blattodea) — падатрад насякомых атрада тараканападобных; часам вылучаецца ў асобны атрад. Вядома больш за 4500 відаў (4565 відаў па стане на люты 2008 г.).

Вядомы з карбону (каля 350 млн г. назад). Больш за 3,6 тыс. відаў.

Даўжыня да 9,5 см. Цела пляскатае, авальнае. Вусікі доўгія, шматчленікавыя, шчацінкападобныя. Пярэднія крылы ператвораны ў шчыльныя надкрылы, заднія тонкія, перапончатыя, схаваныя пад надкрыламі; у некаторых відаў надкрылы і крылы адсутнічаюць. Ногі бегальныя з 5-членікавымі лапкамі. Брушка падоўжанае, 8—10-членікавае. Ротавыя органы грызучыя.

Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць пад камянямі, у раслінным подсціле, глебе, норах грызуноў, некаторя віды: прусак, чорны таракан і інш. — у жыллі чалавека. На Беларусі 6 відаў (прусак, чорны, лапландскі тараканы і інш.). Усёедныя. Пашкоджваюць харчовыя прадукты, скураныя вырабы і інш.

Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца ад 3—4 месяцаў да 4 гадоў. Некаторыя трапічныя віды жывародныя.

Пераносчыкі ўзбулжальнікаў хвароб (напр., дызентэрыі) і яец гельмінтаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Максімава С. Тараканавыя // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.