Таўталагічная рыфма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Таўталагі́чная ры́фма — паўтор у канцы вершаваных радкоў адных і тых жа словаў. Разнавіднасцю таўталагічнай рыфмы ва ўсходняй паэзіі з'яўляецца рэдыф. Сустракаецца таўталагічная рыфма ў вуснай народнай творчасці:

Дзеўка — ад вады,
Хлопец — да вады:
 —Пастой, пастой, дзяўчыначка,
Дай каню вады.

Прыклад з сучаснай паэзіі:

Слепіць вочы ён, снег,
І дарогі разбег.
І ты мружысся: «Снег!..
Што за студзеньскі снег!..»
(А. Лойка «Снег»)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]