Траглабіёнты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пратэй еўрапейскі — эндэмічны насельнік падземных азёр у балканскіх пячорах.

Траглабіёнты (ад грэч. Trogle — пячора + і bíos — жыццё) — жывёлы, якія пастаянна жывуць у пячорах, расколінах горных парод, пячорных вадаёмах альбо вадацёках.

Агульнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Як правіла, у траглабіёнтаў адсутнічае пігментацыя пакроваў цела, таму афарбоўка цела іх звычайна белая або жаўтлявая. Органы зроку звычайна рэдукаваныя, але добра развіта тактыльнае пачуццё і нюх, а ў рыб — органы бакавой лініі. Траглобіёнтам ўласціва ацыклічнае размнажэнне, актыўнасць на працягу ўсяго года (без сезонных рытмаў), а для пазваночных прадстаўнікоў групы — рост на працягу ўсяго жыцця. Дзякуючы стабільнасці умоў існавання ў пячорах, сярод траглабіёнтаў сустракаюцца шматлікія прадстаўнікі старажытнай фаўны. Большасць траглабіёнтаў таксама з'яўляюцца лакальнымі эндэмікамі.


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).