Трансгуманізм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лагатып трансгуманізму (адзін з варыянтаў)

Трасгуманізм — рацыянальны, заснаваны на асэнсаванні дасягненняў і перспектыў навукі, светапогляд, які прызнае магчымасць і пажаданасць фундаментальных змен у стане чалавека з дапамогай перадавых тэхналогій з мэтай ліквідаваць пакуты, старэнне і смерць і значна ўзмацніць разумовыя, псіхалагічныя і фізічныя здольнасці чалавека.

Асноўнымі палажэннямі трансгуманістычнай дакрыны з'яўляюцца: ідэя чалавека як незавершанай і недасканалай істоты; неабходнасць пастаяннага індывідуальнага і відавага самаўдасканалення; падтрымка навукова-тэхнічнага прагрэсу і вялікая ўвага да яго сацыяльных наступстваў; дапушчальнасць выкарыстання тэхналагічных спосабаў для пераходу ў новае, "постчалавечае" існаванне.

Трансгуманісты лічаць, што дзякуючы паскарэнню навукова-тэхнічнага прагрэсу, чалавецтва выходзіць на новы этап свайго развіцця. Характэрнымі рысамі гэтага этапу стануць: поўнавартасны штучны розум (альбо звышрозум); новыя інструменты пазнання, якія аб'яднаюць штучны інтэлект з новымі відамі інтэрфейсаў; стварэнне з дапамогай нанатэхналогіі дастатковай колькасці рэсурсаў для кожнага чалавека і прадастаўленне асобе поўнага кантролю над біяхімічнымі працэсамі ў целе, што дазволіць пазбавіцца хвароб.

Прыхільнікі трансгуманізму ўсведамляюць і вялікую патэнцыяльную небяспеку сучасных тэхналогій, некіруемае развіццё якіх можа пагражаць выжыванню чалавека як біялагічнага віда. Найбольш прыймальным, хаця і радыкальным, выхадам з гэтай сітуацыі ім прадстаўляецца трансгуманістычны пераход да эвалюцыйна новага віда. Пры гэтым будзе адбывацца ўмацаванне стабільнасці біяплатформы (чалавечага цела), у тым ліку павышэнне незалежнасці гэтай біяплатформы ад фактара часу.

Сутнасна трансгуманізм супрацьстаіць біякансерватызму і закранае ключавыя аспекты біяэтыкі, што выклікае стрыманае і насцярожанае стаўленне да трансгуманізму з боку грамадства. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ва ўмовах хуткага развіцця біяінфарматыкі ў эпоху бурнага прагрэсу інфармацыйных тэхналогій цэнтральным пытаннем заходняй дэмакратыі стане права новай фармуліроўкі канцэпцыі індывідуальнага біялагічнага існавання.

З 1998 дзейнічае Сусветная трансгуманістычная асацыяцыя. Існуе Расійскі трансгуманістычны рух, удзельнікі якога лічаць сябе прадаўжальнікамі справы К.Цыялкоўскага, В.Вярнадскага, Н.Фёдарава і іншых прадстаўнікоў рускага касмізму і прапагандуюць ідэі навуковага імарталізму і трансгуманізму, а таксама новыя даследаванні і тэхналогіі, якія дазволяць кожнаму пераадолець натуральныя межы свайго розуму, цела і жыцця.


Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Нейра-камп'ютарны інтэрфейс