Трон (гульня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Трон, гульня)

Tron — аркадная камп'ютарная гульня, распрацаваная ў 1982 годзе, якая вырабляецца і распаўсюджваецца Bally Midway. Яна заснавана на фільме Walt Disney Productions Трон, які быў выпушчаны ў тым жа годзе. Гульня складаецца з чатырох падгульняў, натхнёных падзеямі навукова-фантастычнага фільма. У ёй прысутнічаюць некаторыя персанажы і абсталяванне з фільма, напрыклад, светлавыя матацыклы, баявыя танкі і Вежа ўводу-вываду. Даход ад гульні перавысіў першапачатковы даход ад фільма[1].

У 1983 годзе Midway выпусціла працяг Discs of Tron, які быў натхнёнае баямі з фільма, у якіх адбывалася кіданне дыска. Іншым працягам стала камп'ютарная гульня 2003 Tron 2.0. 10 студзеня 2008 годзе гульня была выпушчаная для Xbox Live Arcade пад брэндам Disney Interactive.

У фільме 2010 года Трон: Спадчына гульнявы аўтамат з гэтай гульнёй з'яўляецца ў адным з эпізодаў. Ён апісваецца як вырабляны кампаніяй ENCOM International, а не Bally Midway. Ён таксама прысутнічае на прома-сайце «ENCOM International»[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гульнявы аўтамат[правіць | правіць зыходнік]

Гульня пастаўлялася ў трох відах гульнявых аўтаматаў: звычайны вертыкальны, міні вертыкальны і гарызантальны. Дызайн вертыкальнага аўтамата звязаны з фільмам. Яго асаблівасцю з'яўляюцца дзве крыніцы падсвятлення і намаляваныя на ім флюарэсцэнтнай фарбай лініі, якія нагадваюць блакітныя і чырвоныя ланцугі мікрасхем з фільма «Трон». У цёмным пакоі гульнявых аўтаматаў лініі свяціліся.

Ва ўсіх аўтаматах прысутнічае джойсцік з 8 напрамкамі для руху, адной кнопкай для стральбы або кіравання хуткасцю і дыск для кіравання кірункам агню (такі ж набор элементаў кіравання выкарыстоўваўся ў Kozmik Krooz'r, іншай гульні Midway.

Гульнявы працэс[правіць | правіць зыходнік]

Гулец прымае ролю аднаго з персанажаў фільма «Трон» і павінен прайсці чатыры падгульні, у кожнай з якіх ёсць 12 узроўняў з нарастаючай складанасцю. Узроўні названыя ў гонар моў праграмавання, у прыватнасці «BASIC», «RPG», «COBOL», «FORTRAN», «SNOBOL», «PL1», «PASCAL», «ALGOL», «ASSEMBLY», «OS», «JCL» і «User»(пасля гэтага яшчэ раз паўтараецца «User»). Перш чым прайсці на новы ўзровень, неабходна скончыць усе падгульні на бягучым узроўні.

Успрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Гульні Tron часопісам Electronic Games была прысвоена ўзнагарода «Coin-Operated Game of the Year»[3].

Зноскі

  1. Trivia for TRON (Web)(недаступная спасылка). www.imdb.com. Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 15 верасня 2007.
  2. Encom International(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 7 студзеня 2013.
  3. About the technology author(s) (Web)(недаступная спасылка). IBM Multimodal Annotation Tool. www.alphaworks.ibm.com (9 жніўня 2002). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 15 верасня 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]