Вікіпедыя:Выдатныя артыкулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Даведка · Форум · Праекты · Запыты
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ВА
✯
Выдатныя артыкулыартыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з самых лепшых артыкулаў праекта. Выдатныя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Пры гэтым яны павінны адпавядаць пэўным патрабаванням.

Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, выдатныя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.

Існуюць таксама Добрыя артыкулы, якія пакуль не адпавядаюць усім крытэрыям выдатных, але набліжаюцца да іх па якасці.

Усе выдатныя артыкулы адзначаны знакам ✯ у верхнім правым вугле сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам ўнізе артыкула.
Колькасць выдатных артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 32. Гл. таксама Пералік выдатных артыкулаў з датамі абрання.

Каляндар

Нядаўна абраныя выдатнымі артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Czeczot jan.jpg

Ян Антоні Чачот (24 чэрвеня (7 ліпеня) 1796, в. Малюшычы Навагрудскага павета Слонімскай губерні, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць11 (23) жніўня 1847, Друскенікі, цяпер Друскінінкай, Літва; Псеўданім: Tłumacz Piosnek wieśniaczych z nad Niemna i Dźwiny; Крыптанімы: Jan Cz…t; Jan Cz…tt; F. Kol…) — беларускі і польскі паэт, фалькларыст і этнограф, мовазнавец.

Паэт сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку з якіх апублікаваў у беларускім арыгінале. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны» 1846 году ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасцей беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытанне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. У сваёй баладнай творчасці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераванняў і звычаяў.

(далей…)


Ding Junhui at Snooker German Masters (DerHexer) 2013-01-30 07.jpg

Шанхай Мастэрс 2013 (англ.: Shanghai Masters 2013, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеру, які праходзіў з 16 па 22 верасня 2013 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў сёмым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у трэці раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £425,000 (на £15,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £80,000 атрымаў пераможца (на £5,000 больш, чым у мінулым годзе).

Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Дэвіда Гілберта (5:2), Шона Мёрфі (5:4), лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана (5:2), Бары Хокінса (6:2), і свайго суайчынніка Сяа Гадуна ў фінальным паядынку (10:6). Гэтая перамога стала трынаццатым прафесійным і сёмым рэйтынгавым тытулам у кар'еры кітайца, а таксама другім спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Дзінам за паўгода (у сакавіку 2013 года ён выйграў Гранд-фінал PTC). Апроч таго, перамога на Шанхай Мастэрс паспрыяла ўздыму кітайскага снукерыста ў рэйтынгу на пяць пазіцый (з дванаццатай на сёмую).

(далей…)


Earth Eastern Hemisphere.jpg

Зямля́ — трэцяя ад Сонца планета. Пятая па памеры сярод усіх планет Сонечнай сістэмы. Яна з'яўляецца таксама найбуйнейшай па дыяметры, масе і шчыльнасці сярод планет зямной групы.

Часам згадваецца як Свет, Блакітная планета, часам Тэра (ад лац.: Terra). Адзінае вядомае чалавеку на дадзены момант цела Сонечнай сістэмы ў прыватнасці і Сусвету наогул, населенае жывымі арганізмамі.

Навуковыя дадзеныя паказваюць, што Зямля ўтварылася з сонечнай туманнасці каля 4,54 мільярда гадоў назад і неўзабаве пасля гэтага набыла свой адзіны натуральны спадарожнік — Месяц. Меркавана жыццё з'явілася на Зямлі прыкладна 3,9 млрд гадоў назад, гэта значыць на працягу першага мільярда пасля яе ўзнікнення. З тых часоў біясфера Зямлі значна змяніла атмасферу і іншыя абіятычныя фактары, абумовіўшы колькасны рост аэробных арганізмаў, а таксама фарміраванне азонавага слоя, які разам з магнітным полем Зямлі аслабляе шкодную для жыцця сонечную радыяцыю, тым самым захоўваючы ўмовы існавання жыцця на Зямлі.

(далей…)


May constitution pre20th cent book cover.jpg

Уста́ва аб кірава́нні, ці Канстыту́цыя 3 ма́я (польск.: Ustawa rządowa, Konstytucja 3 maja) — асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым соймам 3 мая 1791 г. у Варшаве, які змяняў форму праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі (т.зв. «змешанай манархіі» — monarchia mixta) на канстытуцыйную манархію.

Канстытуцыя рэгулюе перш за ўсе сферу палітычных адносін і вызначае падзел галін улады (заканадаўчай, выканаўчай і судовай), а самы вялікі і дэталёва прапісаны артыкул Канстытуцыі прысвечаны каралю (вялікаму князю) як кіраўніку выканаўчай улады. У Канстытуцыі дэталёва прапісана і вызначана важная роля караля (вялікага князя) у грамадстве і сістэме ўлады. Уводзілася спадчыннасць трона замест ранейшай выбарнасці манарха соймам.

Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) кадыфікаваным асноўным законам, зафіксаваным пісьмова і падзяляўшым тры галіны ўлады (на сучасны ўзор). Канстытуцыя адлюстроўвае адносіны раннекапіталістычнага грамадства.

(далей…)


P countries-green.png
P history grea.png
P social sciences-green.png

Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

P art-green.png
Архітэктура Беларусі: Мірскі замакКасцёл Святога Сымона і Святой АленыНясвіжскі палацава-паркавы комплексСтары замак у ГроднеКасцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак у Гродне
  • Кінематограф:
Фільмы: Аперацыя «Арго»
P economie blue.svg

Эканоміка і фінансы[правіць | правіць зыходнік]

P physics-2 blue1.png
P transport-green.png

Тэхніка і прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

P religion-green.png

Філасофія і рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

P vip red1.png
P sport-green.png

Спорт і забавы[правіць | правіць зыходнік]