Туфабрэкчыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Туфабрэкчыя, брэкчыя туфавая — вулканагенна-асадкавая горная парода, утвораная цэментацыяй і ўшчыльненнем буйнаабломкавага рыхлага вулканагеннага матэрыялу. Складзена пераважна з вуглаватых абломкаў лавы, шлаку, вулканічных бомбаў, сцэментаваных дробназярністым туфавым цэментам. Выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]