Тэадор Львовіч Перэльман
Тэадор Львовiч Перэльман | ||||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 30 верасня 1933 | |||
Месца нараджэння | Мінск | |||
Дата смерці | 12 кастрычніка 1974 (41 год) | |||
Род дзейнасці | фізік | |||
Навуковая сфера | фізіка | |||
Месца працы | Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР, БДУ | |||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук | |||
Навуковае званне | прафесар | |||
Альма-матар | БДУ | |||
Узнагароды |
|
Тэадор Львовiч Перэльман (30 верасня 1933, Мінск — 12 кастрычніка 1974) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). З 1957 г. у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР (з 1967 г. загадчык лабараторыі), адначасова выкладаў у БДУ.
Навуковыя працы па матэматычнай фізіцы, тэорыі цеплаправоднасці, цеплафізіцы, статыстычнай фізіцы. Распрацаваў (разам з А. В. Лыкавым) тэарэтычныя асновы спалучаных задач цеплаабмену пры знешнім абцяканні цел і метады іх рашэння. Даследаваў асаблівасці працэсаў пераносу пры сублімацыі цвёрдых цел у вакуум.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — С. 325. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).