Тэафіла Гут’ерэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тэафіла Гут'ерэс)
Футбол
Тэафіла Гут’ерэс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Тэафіла Антоніа Гут’ерэс Ракансіа
Нарадзіўся 17 мая 1985(1985-05-17)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Калумбія
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Калумбія Дэпартыва Калі
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Калумбія Баранкілья 28 (16)
2007—2009 Калумбія Атлетыка Хуніёр 83 (45)
2010—2011 Турцыя Трабзанспор 23 (9)
2011—2012 Аргенціна Расінг Авельянеда 42 (22)
2012   Аргенціна Ланус 2 (1)
2012   Калумбія Атлетыка Хуніёр 18 (5)
2012—2013 Мексіка Крус Асуль 21 (6)
2013—2015 Аргенціна Рывер Плэйт 44 (22)
2015—2017 Партугалія Спортынг 23 (11)
2016—2017   Аргенціна Расарыа Сентраль 21 (5)
2017—2021 Калумбія Атлетыка Хуніёр 119 (30)
2021—2022 Калумбія Дэпартыва Калі 50 (11)
2023 Калумбія Атлетыка Букараманга 13 (0)
2023— Калумбія Дэпартыва Калі
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2017 Калумбія Калумбія 52 (15)
2016 Калумбія Калумбія (алімп.) 6 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 лютага 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэафіла Антоніа Гут’ерэс Ранкансіа (ісп.: Teófilo Antonio Gutiérrez Roncancio; нар. 17 мая 1985, Баранкілья, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, нападнік клуба «Дэпартыва Калі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі. Таленавіты нападнік, Тэа часцяком падкрэсліваецца калумбійцамі ў сацыяльных медыя як культавая фігура[3].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за каманду клуба «Баранкілья», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 28 матчах чэмпіянату. Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба галоўнай каманды «Хуніёр», у склад якой далучыўся ў 2007 годзе.

У 2010 годзе заключыў кантракт з турэцкім клубам «Трабзанспор», у складзе якога правёў наступны год сваёй кар’еры. У 2011 годзе Тэа самавольна з’ехаў з базы клуба на радзіму без дазволу трэнера, сцвярджаючы, што мае некаторыя праблемы са здароўем. Пасля праверак, лекары не знайшлі аніякіх праблем са здароўем. 3 лютага 2011 года, «Трабзанспор» прыняў прапанову ад «Расінга» на пераход іграка. 2012 год ігрок правёў у арэндах у складзе каманд клубаў «Ланус» і «Хуніёр». Таксама некаторы час Гут’ерэс правёў у складзе мексіканскага клуба «Крус Асуль», у які перайшоў за 3 млн долараў ЗША, зарабляючы ў новым клубе 1,5 млн долараў у год.

Да клуба «Рывер Плэйт» далучыўся ў 2013 годзе. Разам з гэтым клубам стаў эмпіёнм Аргенціны і ўладальнікам Паўднёваамерыканскага кубка. У ліпені 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з партугальскім «Спортынгам», але ў жніўні 2016 года быў арандаваны клубам «Расарыа Сентраль»[4]. У чэрвені 2017 года вярнуўся ў «Атлетыка Хуніёр», з якім стаў чэмпіёнам Калумбіі.

У жніўні 2021 года перайшоў у «Дэпартыва Калі», а ў лютым 2023 года стаў іграком «Атлетыка Букараманга». У ліпені 2023 года вярнуўся ў «Дэпартыва Калі».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Тэа ў 2009 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі. У першай жа гульні за зборную, якая праходзіла супраць зборнай Сальвадора, ён адзначыўся мячом. Матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць калумбійцаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Трабзанспор

Крус Асуль

Рывер Плэйт

Спортынг

Атлетыка Хуніёр

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Teófilo Gutiérrez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Teófilo Gutiérrez // FBref.com
  3. Teofilo Gutierrez news & comments (r). Big Soccer.com
  4. Тео Гутьеррес перешел из «Спортинга» в «Росарио Сентраль». by.tribuna.com