Тэрэза Камф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрэза Камф
Дата нараджэння 25 лютага 1836(1836-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1884(1884-10-19)[1] (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Тэрэза Камф (швед. Therese Kamph; 25 лютага 1836 — 19 кастрычніка 1884) — шведскі педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў маёнтку ў Вермландзе ў 1836 годзе і была адной з дзевяці дзяцей палкавога камісара Пера Фрэдрыка Камфа.

Да 15 гадоў Тэрэза вучылася ў жаночай школе-інтэрнаце ў Карлстадзе, потым прайшла настаўніцкія семінары ў Гамбургу, у 1870 годзе пераехала ў Стакгольм і ў 1870—1872 гг. вучылася ў Högre lärarinneseminariet («Вышэйшай семінарыі для настаўнікаў»). У 18 гадоў разам з сястрой адкрыла пансіёны для дзяўчынак у Карлстадзе і Крысцінехамне.

У 1872 г. яна стала дырэктарам школы для дзяўчынак Kjellbergska flickskolan пасля смерці заснавальніцы і папярэдняй кіраўніцы Хелены Эльдруп. Яна энергічна прынялася за працу. Жанчынай яна была энергічнай, тэмпераментнай і амбіцыйнай, але пры гэтым валодала абаяннем. Яе радыкалізм і строгасць часта прыводзілі да канфліктаў, але калі ў пачатку яе кар’еры ў школе было ўсяго тры класа і 40 вучаніц, то праз 12 гадоў навучальнай установе налічвалася ўжо 10 класаў і 160 вучаніц, і яна стала адной з вядучых адукацыйных устаноў у Швецыі.

Яна часта рабіла навучальныя паездкі, каб знайсці новыя ідэі. У 1884 г. яна таксама арганізавала навучальныя семінары для выкладчыц.

Тэрэза Камф памерла ў 1884 г. у Гётэбаргу.

  1. а б Kamph, Therese // Sveriges dödbok 1860–2017 — 7 — Sveriges Släktforskarförbund, 2018. Праверана 20 жніўня 2021.