Угарыцкае пісьмо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Угарыцкі алфавіт, Virolleaud, Syria, XXVIII, p. 22

Угарыцкае пісьмо – квазіалфавітнае клінапіснае кансанантнае пісьмо, якое ўжывалася ў XV – XIV стст. да н.э. для запісу тэкстаў на гліняных таблічках. Гэтыя таблічкі з’яўляюцца адзінай крыніцай вывучэння угарыцкай мовы – адной з семіцкіх моў, што была пашырана ў канцы III – 1-й паловы II тыс. да н.э. на тэрыторыі Угарыцкага царства (Угарыт). Вядомы таксама угарыцкія надпісы на хурыцкай і акадскай мовах. Мяркуюць, што угарыцкае пісьмо развілося са складовага клінападобнага лінейнага пісьма (не захавалася). Існуе гіпотэза, што першапачаткова знакі угрыцкага пісьма абазначалі спалучэнні пэўнага зычнага з любым галосным, а пазней – толькі зычныя. Для аблягчэння чытання угрыцкага пісьма абазначалі спалучэнні пэўнага зычнага з любым галосным, а пазней – толькі зычныя. Для аблягчэння чытання угрыцкага пісьма выкарыстоўвала словараздзяляльнікі (вертыкальныя кліны), а не пазней XIV ст. да н.э. ва угрыцкім пісьме, як і ў іншых відах заходне-семіцкага пісьма, пачалі выкарыстоўваць matres lectionis (літаральна – мацеркі чытання) – адмысловыя знакі некаторых зычных, якія ўжываліся для абазначэння галосных.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Павленко, Н.А. История письма. – 2-е издание. – Мн., 1987.
  • Шифман И.Ш. Возникновение знаний о языке у финикиян // История лингвистических учений: Древний мир. – Л., 1980.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]