Удзельнік:J-ka Zadzvinski/Расійска-беларускія гандлёвыя войны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У мінулым Расспажыўнагляд не раз выкарыстоўваўся ў палітычных мэтах. Пад яго забарону траплялі малдаўскія віны, грузінскае баржомі, украінскія цукеркі і шакалад. Пасля ўрэгулявання канфліктаў прадукцыя ардразу пераставала быць няякаснай і вярталася на расійскі рынак.

14 жніўня 2013 г. «пры лабараторных даследаваннях вяндліны, якая паступіла з ААТ «Барысаўскі мясакамбінат», у партыі ялавічыны, якая паступіла з ААТ «Мёрскі мясакамбінат», і ў партыі тварагу, які паступіў з прадпрыемства ААТ «Савушкаў прадукт», нібыта «былі выяўлены бактэрыі групы кішэчнай палачкі»[1].


Пасля адмовы Беларусі прыватызаваць «Беларуськалій» на выгадных для расійскага капіталу ўмовах «Уракалій» выйшаў з адзінай трэйдарскай кампаніі з «Беларускаліем», а расійскі ўрад запатрабаваў ад Беларусі спыніць дэмпінг на рынку калійных угнаенняў унутры Расіі.

29 студзеня 2020 г. У ППП «Чырвоны Камень» спецыялісты Рассельгаснагляду, з-за парушэння ветэрынарна-санітарных патрабаванняў (нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў), затрымалі 20 т ялавічыны ў паўтушы, якая накіроўвалася ў Казахстан[2].

Зноскі

  1. Бугай, М. «Кішачная палачка» точыць нутро «саюзных адносінаў» / Мікола Бугай // Наша Ніва. — 2013. — № 30(819). — 14 жніўня. — С. 4.
  2. На брянской границе развернули 20 тонн говядины из Беларуси (руск.). Ежедневник.by (29 студзеня 2020). Праверана 1 лютага 2020.