2013
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гэты артыкул або яго частка мае звесткі пра будучыя падзеі.
З пачаткам падзей змест артыкула будзе мяняцца.
|
2013 — невысакосны год, пачынаецца ў аўторак па Грыгарыянскім календары.
Змест |
Чаканыя падзеі[правіць]
- Ва Украіне будзе адключана аналагавае тэлебачанне (згодна з новым планам укр.: «Зеонбуд»);
- Расійская касмічная карпарацыя «Энергія» плануе ажыццявіць першы беспілотны выпрабавальны палёт новага касмічнага карабля «Кліпер»;
- Пачатак будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток»;
- У Казані пройдзе летняя ўніверсіяда.
- Пачне будавацца еўрапейскі праект спадарожнікавай сістэмы навігацыі «Галілеа».
Студзень[правіць]
- 1 студзеня — Чэхія і Венгрыя пераходзяць на еўра
- 6 студзеня — Пажарам знішчана Свята-Пакроўская царква ў Хатлянах
- 22 студзеня — У Варшаве з удзелам Прэзідэнта Польшчы і паслоў замежных краін прайшлі ўрачыстасці з нагоды 150-годдзя пачатку Паўстання 1863 года
- 23 студзеня — Інаўгурацыя Прэзідэнта ЗША
- 26 студзеня — Вікторыя Азаранка ў другі раз запар выйграла тэнісны турнір Australian Open у Сіднеі
Люты[правіць]
- 2 лютага — Агульнанацыянальная дыктоўка ў Беларусі па тэксце «Лістоў з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага
- 11 лютага — Папа Рымскі Бенедыкт XVI абвясціў пра свой хуткі сыход у адстаўку, рашэнне пра яго адмову ад пасады ўступіла ў сілу 28 лютага.
- 12 лютага — Ваенны суд Кыргызстана прызнаў былога прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева вінаватым у здзяйсненні злачынстваў і прызначыў пакаранне ў выглядзе 24 гадоў пазбаўлення волі ў сукупнасці з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- 15 лютага — Падзенне метэарыта на Урале, сотні параненых.
- 25 лютага — Інаўгурацыя 18-га прэзідэнта Паўднёвай Карэі.
Сакавік[правіць]
- 13 сакавіка: Кардынал Хорхэ Марыа Берголья абраны 266-ым Папам Рымскім (пад іменем Францыск)
- 17 сакавіка: ФК БАТЭ выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2013
- 30 сакавіка: КНДР абвясціла пра стан вайны з Паўднёвай Карэяй
Красавік[правіць]
- 2 красавіка — Пачала працаваць беларускамоўная версія інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі.
- 22 красавіка — ЕС адмяніў свае гандлёва-эканамічныя і візавыя санкцыі супраць М'янмы ў адказ на палітычную праграму рэформаў у гэтай краіне.== Май ==
- 10 мая — Частковае сонечнае зацьменне.
- 26 мая — ФК Мінск выйграў Кубак Беларусі па футболе 2012-2013, перамогшы ў фінале (у горадзе Жодзіна) ФК Дынама Мінск
Чэрвень[правіць]
- 8 чэрвеня — У Лондане адбыўся 67-ы гадавы з'езд Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі
Жнівень[правіць]
- Будзе запушчаны касмічны карабель BepiColombo, які возьме курс на Меркурый.
Лістапад[правіць]
- 13 лістапада — Частковае сонечнае зацьменне.
Памерлі[правіць]
- 9 студзеня: Джэймс Макгіл Бьюкенен, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1986)
- 19 студзеня: Юрый Гумянюк, беларускі пісьменнік, журналіст (нар. 24.9.1969)
- 20 студзеня: Міхась Чарняўскі, беларускі археолаг, пісьменнік (нар. 7.3.1938)
- 17 лютага: Сакрат Яновіч, польскі беларускі пісьменнік (нар. 4.9.1936)
- 18 лютага: Отфрыд Пройслер, нямецкі дзіцячы пісьменнік (нар. 20.10.1923)
- 19 лютага: Васіль Старавойтаў, беларускі дзяржаўны дзеяч, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (нар. 13.6.1924)
- 25 лютага: Міхаіл Высоцкі, беларускі канструктар, Герой Беларусі (нар. 10.2.1928)
- 27 лютага: Ван Кліберн, амерыканскі піяніст
- 5 сакавіка: Валянцін Грыцкевіч, беларускі ўрач, грамадскі дзеяч (нар. (30.3.1933)
- 5 сакавіка: Уга Чавес, прэзідэнт Венесуэлы (нар. 28.7.1954)
- 6 сакавіка: Андрэй Панін, расійскі акцёр тэатра і кіно
- 14 сакавіка: Іенг Сары, лідар чырвоных кхмераў
- 22 сакавіка: Чынуа Ачэбэ, нігерыйскі пісьменнік, паэт, літаратурны крытык (нар. 16.11.1930)
- 3 красавіка: Анатоль Колчын, заслужаны трэнер Беларусі па боксе
- 8 красавіка: Маргарэт Тэтчэр, 71-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі (нар. 13.10.1925)
- 10 красавіка: Роберт Джэфры Эдвардс, брытанскі навуковец-фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (нар. 27.9.1925)
- красавік: Дзіна Дурбін, амерыканская кінаактрыса (нар. 4.12.1921)
- 21 мая: Дамінік Венер, французскі пісьменннік, гісторык
- 4 чэрвеня: Юрый Бушлякоў, беларускі мовазнавец