Украінскі інстытут грамадазнаўства
Украінскі інстытут грамадазнаўства (укр.: Український Інститут Громадознавства). Існаваў з 1925 да 1932 гг. Празе (Чэхаславакія).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны М. Шапавалам на аснове існуючага філіяла Украінскага сацыялагічнага інстытута ў Вене (вядомы, як т.зв. УСІ) з кафедрамі: сацыялогія і палітыка, этналогія, эканоміка і тэхналогія. У 1926—1929 гг. пры УІГ дзейнічаў завочны Украінскі працоўны інстытут. З УІГ было звязана выдавецтва ў Подзебрадах «Вільна Спілка». Пасля смерці М. Шапавала інстытут спыніў існаванне.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Да 1928 г. інстытут выдаў 46 буйных прац. УІГ выпусціў серыю зборнікаў «Суспільство» (1926—1927), навуковы часопіс «Нова Україна» (1922—1928). Пад кіраўніцтвам знаходзіўся Украінскі нацыянальны музей у Празе са сваёй бібліятэкай.
У будынку дзе месціўся інстытут размяшчаўся Беларускі навуковы кабінет[1].
Зноскі
- ↑ * Васілеўскі, Ю. Р. Беларускі навуковы кабінет / Ю. Р. Васілеўскі // Горадабудаўніцтва беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).. — С. 449.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Юренко, О. Український Соціологічний Інститут у Празі // Політична енциклопедія / Національна академія наук Украïни, Інститут політичних і етнонаціональних досліджень ім. І. Ф. Кураса. — Київ: Парламентське видавництво, 2011. — 807 с. — С. 734. — ISBN 978-966-611-818-2.