Уладзімір Адамавіч Кульчыцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Адамавіч Кульчыцкі
альтэрн.: Уладзімер Адамавіч Кульчыцкі[1]
Дата нараджэння 6 сакавіка 1948(1948-03-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 2024(2024-04-11)[2] (76 гадоў)
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[4] (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола

Уладзімір Адамавіч Кульчыцкі (6 сакавіка 1948, ст. Даўрыя, Борзінскі раён, Чыцінская вобласць, РСФСР — 11 красавіка 2024, Мінск) — беларускі нейрафізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Нейрафізіялогія» (2017), член-карэспандэнт НАН Беларусі па спецыяльнасці «Фізіялогія» (2000), доктар медыцынскіх навук (1989), прафесар (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Куйбышаўскі медыцынскі інстытут (1972).

У 1972—1975 гадах — траўматолаг Шар’інскай раённай бальніцы Кастрамской вобласці, у 1975—1986 гадах — старшы лабарант, асістэнт кафедры Куйбышаўскага медыцынскага інстытута. Лекар «Хуткай дапамогі» (1976—1986).

З 1989 года — навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1991 года — загадчык лабараторыі, з 2006 года — намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэмія Ленінскага камсамола (1979) — за распрацоўку праблемы бульбарных механізмаў генерацыі дыхальнага рытму.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў цэнтральныя механізмы фарміравання ноціцэппніўных рэфлексаў, працэсы структурнай і функцыянальнай рэарганізацыі нейронавых сетак мозгу. Даказаў, што функцыянальны стан клетак вентролатеральных аддзелаў даўгаватага мозгу з’яўляецца вызначальным фактарам для генерацыі дыхальнага рытму і фарміравання сімптаактівіруючых уплываў, якія рэгулююць тонус крывяносных сасудаў і сэрца. Сумесна з навукоўцамі Інстытута імя В. Керкхофа (Германія) эксперыментальна пацвердзіў мадулюючы ўплыў простагландынаў на тэрмаадчувальнасць нейронаў пярэдняга гіпаталамуса, што дазволіла абгрунтаваць канцэпцыю аб удзеле простагландынаў у механізмах нейранальнай пластычнасці. У даўгаватым мозгу выявіў групы нервовых клетак, якія залучаюцца ў механізмы нармалізацыі крывянага ціску пры артэрыяльнай гіпертаніі і рэгуляцыі болевай адчувальнасці. Вывучыў цэнтральныя механізмы сіндрому раптоўнай смерці. Распрацаваў метады ацэнкі эфектыўнасці тэрапеўтычных прыёмаў ва ўмовах клінікі, у прыватнасці, прадухілення дэструктыўных працэсаў у ствале галаўнога мозгу пасля пашкоджання галінак трайніковых або блукаючых нерваў, аптымізацыі пазітыўных тэрапеўтычных эфектаў фізічных фактараў, прафілактыкі арытмій сэрца, мадэлявання міжнейронных камунікацый, вывучэння функцыянальных асаблівасцяў нервовай сістэмы ў дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях Беларускага Палесся.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у т. л. 9 манаграфій, 18 патэнтаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Центральная регуляция органной гемодинамики. СПб.: Наука, 1992 (в соавт.).
  • Функции вентральных отделов продолговатого мозга. Мн.: Навука і тэхніка, 1993.
  • Нейрофизиология защитных рефлексов. Мн.: Полибиг, 1998.
  • Синдром смерти. Мн.: Полибиг, 1999 (в соавт.).
  • Синдром жизни. 2-е изд., испр. и доп. Мн.: Бизнесофсет, 2002 (в соавт.).
  • Регуляция функций при активации мозга. Мн.: Белпринт, 2004 (в соавт.).
  • Механизмы действия лечебных физических факторов. Мн.: Бизнесофсет, 2007 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]